“Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт”: Рыхтуемся прызнаваць бабруйскіх анархістаў палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы і палітыкі працягваюць вызначаць статус “бабруйскіх анархістаў:  палітычныя вязні ці хуліганы-радыкалы. Тым часам, сусветна вядомая праваабарончая арганізацыя “Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт (НХК) збіраецца прызнаваць асуджаных на 7 год Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамолатава і Арцёма Пракапенку палітвязнямі.

Праваабаронца Бэрыт Ліндаман, адказная за Беларусь, Украіну і Азербайджан на пытанне карэспандэнта “Новага Часу, пацвердзіла што НХК валодае інфармацыяй пра складзены беларускім бокам спіс палітвязняў па формуле “11+3. Нагадаем, гэты спіс уключае Саннікава, Статкевіча, Дашкевіча, Лобава, Аўтуховіча, Бяляцкага, Аліневіча, Дзядка Францкевіча, Бандарэнку, Севярынца (11 чалавек) + 3-х бабруйскіх анархістаў,  наконт дзеянняў якіх (кіданне кактэйля Молатава ў будынак бабруйскага КДБ) еднай пазіцыі пакуль што няма. “Нам трэба яшчэ раз пракансультавацца з “Вясною, але хутчэй за ўсё бліжэйшым часам мы прызнаем трох бабруйскіх хлопцаў палітычнымі вязнямі. У нас адрозныя ад арганізацыі “Міжнародная Амністыя крытэрыі вызначэння статуса палітвязня. “Амністыя прызнае асобаў вязнямі сумлення, таму яны маюць надзвычай шмат крытэрыяў, часам проста невыканальных. Мы ж прызнаем людзей палітычнымі вязнямі, а для гэтага нам дастаткова доказу, што прысуд матываваны палітычнымі прычынамі, - паведаміла Бэрыт Ліндман.

Статус палітвязня надзвычай важны, бо ён азначае ўключэнне людзей у “палітычны гандаль паміж беларускімі ўладамі і еўрапейцамі, дае шанец маладым хлопцам выйсці на волю на хвалі масавых вызваленняў беларускіх палітвязняў, а не адбываць 7-гадовыя пакаранні ў турмах строгага рэжыму да канца тэрміна. Відавочна, еўрапейцы гатовыя даць ім гэты шанец, справа застаецца за беларусамі.
 
Каментаваць