Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Нарвегія пачала падаваць газ ва Украіну

Украіна пачала атрымліваць газ ад нарвежскай кампаніі Statoil і разглядае розныя варыянты вырашэння газавага канфлікту з Расіяй да спрэчкі з "Газпромам" у Стакгольмскім арбітражы, заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк падчас пасяджэння ўрада. 



Украінскі прэм'ер паведаміў, што Кіеў хацеў бы атрымаць дадатковыя сродкі ад МВФ і Сусветнага банка, а таксама змяніць ўмовы супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.
 
У самім "Нафтагазе" пагадненне з адным з найбуйнейшых сусветных энергетычных аператараў Statoil назвалі рэвалюцыйным. Нарвежскі газ паступае на Украіну праз Славакію па гэтак званым рэверсным маршруце. 
 
Ва ўрадзе адзначылі, што цяпер ва украінскіх газавых сховішчах знаходзіцца 16,7 млрд кубічных метраў газу. Па словах Арсенія Яцанюка, для зімовага перыяду неабходна набыць яшчэ каля пяці млрд кубаметраў. 
 
Паводле рускай службы Бі-Бі-Сі

Каментаваць