NASA паказала cамае кароткае за стагоддзе зацьменне Месаца (відэа)

У суботу, 4 красавіка, жыхары Зямлі маглі назіраць самы кароткі за цэлае стагоддзе месяцовае зацьменне. Яно працягнулася ўсяго толькі каля 5 хвілін. 



У прыватнасці, нябесную з'яву маглі назіраць на ўсходзе Паўночнай і на захадзе Паўднёвай Амерыкі. А ў Індыі, Кітаі, краінах Акіяніі былі бачныя толькі заключныя фазы зацьмення паведамляе korrespondent.net.

Наступнае зацьменне жыхары Зямлі змогуць убачыць толькі ў верасні 2015.

У NASA нагадалі, што поўнае месяцавае зацьменне адбываецца, калі Сонца, Зямля і Месяц аказваюцца на адной восі і натуральны спадарожнік ўваходзіць у цень, што адкідаецца нашай планетай.

Раней, 20 сакавіка, сонечнае зацьменне можна было назіраць у розных кутках Зямлі, у тым ліку ў Беларусі.

Каментаваць