«Наш дом» ігнаруюць

40 дэпутатаў Гомельскага гарсавета не далі адказу на заявы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Наш дом» з прапановамі праводзіць прыём выбаршчыкаў на тэрыторыі выбарчых акругаў, у памяшканнях ЖЭУ-РЭУ, а не ў працоўны час у службовых кабінетах.

Актывісты таксама прапаноўвалі зрабіць адну ці некалькі субот кожнага месяца «адзінымі днямі» асабістых прыёмаў выбаршчыкаў. Гэтыя прапановы былі адпраўлены ўсім дэпутатам гарсавета, але адказу ў вызначаны заканадаўствам тэрмін грамадзяне не атрымалі.

Як паведаміў актывіст кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, наконт гэтага ён накіраваў скаргу старшыні пастаяннай камісіі мандатнай, па пытаннях этыкі дэпутатаў, законнасці і правапарадку і працы са зваротам грамадзян гарвыканкама Сяргею Шаўлоўскаму. У скарзе актывіст указаў, што дэпутаты парушылі парадак абавязковага разгляду пісьмовых зваротаў грамадзян, ён прыводзіць шэраг спасылак на законы «Аб зваротах грамадзян» і «Аб статусе дэпутата мясцовага савета».

Аксёнаў давёў да ведама старшыні камісіі, што ніводзін з 40 дэпутатаў не разгледзеў асабіста прапановы грамадзян, не прыняў меры для іх разгляду і не даў адказу ва ўстаноўленыя тэрміны. «Бюракратычны па змесце адказ-адпіска старшыні гарсавета Івана Барадзінчыка, падрыхтаваны ім «па даручэнні дэпутатаў», не мае ніякага дачынення да сутнасці і прадмета нашых пісьмовых калектыўных зваротаў і ніяк не вынікае з пастаўленых у іх іншых пытанняў», — піша ў скарзе Аксёнаў.

Ён просіць разгледзець скаргу на пасяджэнні пастаяннай камісіі з яго непасрэдным удзелам, абавязаць дэпутатаў асабіста пісьмова адказаць грамадзянам на прапановы і прыняць меры для іх разгляду.

Аксёнаў указвае, што 23 дэпутаты праводзяць прыём выбаршчыкаў у працоўны час — з 14.00 да 17.00, калі большасць выбаршчыкаў працуюць, а 18 дэпутатаў — кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый — праводзяць прыём у працоўны час у сваіх кабінетах на працоўных месцах.

Паводле інфармацыі кампаніі «Наш дом»

Каментаваць