Наш досвед — японцам

Кніга беларускага навукоўца Уладзіміра Бабенкі аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва “Як абараніць сябе і сваё дзіця ад радыяцыі была выдадзена ў Японіі накладам 30000 асобнікаў. Прэзентацыя кнігі паспяхова прайшла ў Токіа.

“Цікавасць да кнігі ў японцаў вялікая, і таму я думаю, што яна ім дапаможа, — адзначыў Уладзімір Бабенка пасля вяртання ў Мінск. Ініцыятарам і аўтарам перакладу кнігі для сваіх суайчыннікаў стала спадарыня Масака Тацумі.

Тацумі жыве ў Беларусі ўжо на працягу 13 гадоў. Удзельнічала ў дапамозе беларускім дзецям па вывядзенню радыенуклідаў з арганізма. Пасля аварыі атамнага рэактара на Фукусіме–1 вырашыла перакласці навуковую літаратуру аб радыяцыі і сабраць сродкі, каб дапамагчы свайму народу.

Масака Тацумі даўно супрацоўнічае з інстытутам “Белрад — недзяржаўнай арганізацыяй, якая займаецца радыяцыйным манітараваннем насельнікаў Чарнобыльскай зоны і прадуктаў харчавання гэтага рэгіёна, распрацоўкай сродкаў забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і абароны насельніцтва на тэрыторыях, забруджаны радыенуклідамі, правядзеннем навуковых даследаванняў. Інстытут быў створаны акадэмікам Васілём Барысавічам Несцярэнкам у 1990 годзе.

Калектыў інстытута распрацаваў кнігі, брашуры і вучэбны відэафільм аб тым, як зменшыць памеры накаплення радыенуклідаў і прапаноўваў іх жыхарам Чарнобыльскай зоны. Уладзімір Бабенка працуе ў лабараторыі спектраметрыі выпраменьвання чалавека інстытута “Белрад. Ён пастаянна праводзіць даследаванне беларускіх дзяцей на прыборы спектральнага выпраменьвання (СВЧ) і дае рэкамендацыі па прымяненню прэпаратаў. Неаднаразова выязджаў у экспедыцыі ў забруджаныя рэгіёны, сустракаўся з жыхарамі вёсак, вучнямі школ. Шчыльна працаваў з медыкамі, выкладчыкамі, выхавацелямі, назапасіў вялізны практычны досвед, якім падзяліўся цяпер з японцамі.

Спадарыня Тацумі сутыкнулася з нежаданнем некаторых колаў японскага грамадства друкаваць усю інфармацыю аб стане здароўя людзей. Ёй давялося даводзіць японцам, што вынікі даследаванняў беларускага інстытута цалкам аўтарытэтныя, распрацаваныя прэпараты кшталту “Вітапект — эфектыўныя і могуць дапамагчы японцам зменшыць наступствы, выкліканыя радыяцыяй.
 
Каментаваць