Нашага журналіста пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку

Журналіста "Новага часу" Арцёма Ляву пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку №29, што месціцца ў сярэдняй школе №134, на вуліцы Пляханава, 107.



Ужо ўчора ў Арцёма пачаліся праблемы. Сябрам камісіі раптам стала не падабацца, што наш журналіст робіць фотарэпартаж з участка. Учора дзякуючы высілкам двух праўладных назіральнікаў і аднаго сябра камісіі на Арцёма Ляву было напісана тры скаргі, у якіх "абураліся дзеяннямі" журналіста і лічылі іх "недапушчальнымі".

У выніку старшыня камісіі прыняла рашэнне выдаліць Арцёма з участка.

Сёння Арцём прыйшоў зноў і пачаў рабіць сваю справу: рыхтаваць фотарэпартаж з чарговага дня датэрміновага галасавання. Пасля гэтага да камісіі прыбегла Алена Васільеўна Пазенка, дырэктарка школы, у якой месціцца ўчастак, і пачала расказваць, што ёй, маўляў, скардзяцца бацькі, што яны нібыта баяцца галасаваць, бо іх фатаграфуюць. І гэта пры тым, што Арцём не зрабіў ні аднаго здымка без згоды тых, каго фатаграфаваў.

 

Але дырэктарка не супакойвалася. Тады Арцём звярнуўся да камісіі з прапановай выдаліць старонняга чалавека з участка, паколькі гэта прадугледжвае закон. А ў дадзеным выпадку дырэктар школы і была гэтым староннім чалавекам. Як вы думаеце, каго ў выніку выдалілі? Правільна, Арцёма Ляву. Старшыня камісіі Пінчук Тамара Яўгеньеўна адмыслова сабрала пасяджэнне, на якім канешне ж было прынята рашэнне пазбавіць журналіста акрэдытацыі.

 

Вось фотаздымкі копіі рашэння камісіі:

Журналіст напісаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.

 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-10-09 16:37:36
М-да, Печаньковай Вользе Іванаўне пісаць бы кляўзы, а не акты. Акт - гэта нешта нейтральнае, у ім павінны быць факты, а не "не могу не выразить своего возмущения".



Папраўце: "я якіх" = "у якіх", "старшыня камісія" = "старшыня камісіі", "гэта прадугледжвае закона" = "гэта
прадугледжвае закон", "скаргу у Цэнтральную" = "скаргу ў Цэнтральную". Можна ж і прозвішча старшыні камісіі для гісторыі назваць?
  • Рэдакцыя
  • 2015-10-09 16:59:25
Дзякуй, паправілі і проззвішча ўставілі. А яшчэ і фота рашэння камісіі дадалі
  • ВР
  • 2015-10-09 17:05:20
ОК, папраўце толькі "Яўгеньўна". Ніводнай заявы грамадзян аб тым, што іх фатаграфавалі без згоды, вядома ж, няма. Калі дойдзе да суда, я гатовы засведчыць, што А. Г. Лява, якога ведаю
асабіста не першы год, ніколі не выказвае свае думкі "в грубой и оскорбительной форме".
  • Рэдакцыя
  • 2015-10-09 17:29:23
Ну пакуль няма, але думаю, як трэба будзе знойдуцца. А вы заўважылі, што спадарыня Печанькова пачына пісаць акт на Ляву як назіральніца, а падпісалася ўдо яе сябар камісіі ))) Відаць яшэ дакладна не
вызначылася кім лепей быць :)
  • ВР
  • 2015-10-09 17:52:39
Так, досыць смешна. А ці звярнулі вы ўвагу, што пад выбары 2010 г. тыраж агітацыйных паштовак за аднаго кандыдата быў 1 млн, а цяпер - ажно 2,5 млн? Апетыты растуць, а крыніцу фінансавання як тады,
так і цяпер высвятліць не ўдаецца. І каб хоць паштальёнам за распаўсюд гэтага смецця прэміі давалі... Карацей, www.etobelarusdetka.com

Каментаваць