Наста "трымаецца малайцом"

Першы ліст ад дачкі атрымаў бацька Насты Палажанкі. Але ні на адно сваё пытанне ён так і не знайшоў адказу.

 

Датаваны 13 студзеня, ліст дайшоў да бацькі 19-га. Прытым, што і адпраўшчык, і адрасат знаходзяцца ў Мінску.

 



Першы ліст ад дачкі атрымаў бацька Насты Палажанкі. Але ні на адно сваё пытанне ён так і не знайшоў адказу.

Датаваны 13 студзеня, ліст дайшоў да бацькі 19-га. Прытым, што і адпраўшчык, і адрасат знаходзяцца ў Мінску.

Як паведаміў Уладзімір Палажанка, дачка напісала, што адчувае сябе цудоўна. Просіць не хвалявацца і ўспрымаць яе зняволенне проста як часовую адсутнасць. “Яна ўсім дзякуе за тую маральную падтрымку, каторую ёй аказваюць праз пасылкі. Таму што нават у тых выпадках, калі яна не атрымоўвае тое, што ў іх знаходзіцца, ёй усё роўна прыносяць паперу распісацца. Гэта значыць, яна ведае, што ёй хтосьці штосьці прыслаў, — адзначыў бацька.

Паводле яго словаў, следчыя дзеянні з Настай вядуць даволі актыўна. Практычна штотыдзень на працягу ўсяго тэрміну затрымання з ёй праводзілі допыты. “І таму прысутнічаў адвакат. Такім чынам праз адваката я атрымоўваў нейкую інфармацыю аб яе стане. Больш я нічога не мог атрымаць, — сказаў Уладзімір Палажанка. Як ён зазначыў, адваката дапускаюць толькі на допыты.

Дапытвае Насту Палажанку следчы Алег Барысевіч. Адвакат у дзяўчыны — Кацярына Пятровіч.

Яго лісты, як зрабіў выснову бацька, дачцэ не перадаюць. “Я ведаю, што яны не даходзяць. Я гэта зразумеў па змесце яе ліста. Таму што я задаваў пытанні, на якія б яна не магла не адказаць. Але адказу я не атрымаў, — паведаміў ён. Уладзімір Палажанка мяркуе, што робіцца гэта для таго, каб вакол палітвязняў КДБ “стварыць вакуум і “ўздзейнічаць псіхалагічна.

“Але ў цэлым настрой у Анастасіі, я так разумею, добры, — сказаў ён. — Ва ўсялякім выпадку, я мяркую па тым, што яна папрасіла фарбу для валасоў, усю касметыку з дому і іншае. Трымаецца яна вельмі бадзёра. Жартуе. Ну і адвакат кажа, што яна вельмі моцная і трымаецца малайцом.

Нагадаем, што 20-гадовая Наста Палажанка з’яўляецца намесніцай старшыні Маладога фронту. Была арыштавана дома ноччу 20 снежня 2010 года і змешчана ў ізалятар КДБ. Разам з трыма дзясяткамі палітыкаў і актывістаў ёй выставілі абвінавачанне ў “масавых беспарадках. Крымінальная справа (артыкул 293) заведзена пасля акцыі 19 снежня, удзельнікі якой пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
 

Каментаваць