Насту Шулейку адлічылі з універсітэта

Дзяўчыну, што ўзяла на сябе арганізацыю падтрымкі вязняў Акрэсціна пасля апошніх масавых затрыманняў на акцыі салідарнасці з палітвязнямі, адлічылі з 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ.



Дзяўчыну, што ўзяла на сябе арганізацыю падтрымкі вязняў Акрэсціна пасля апошніх масавых затрыманняў на акцыі салідарнасці з палітвязнямі, адлічылі з 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ.

Гэту інфармацыю карэспандэнту «НЧ» пацвердзілі ў дэканаце дзённага аддзялення, на якім вучылася Наста. Па словах супрацоўніцы дэканата, Наста была адлічана згодна з загадам №34 ад 7 лютага за «непаспяховасць» — у яе не былі здадзены экзамены і залікі. Але сама Наста даведалася пра гэта толькі 14 лютага, патэлефанаваўшы ў дэканат — адміністрацыя Інстытута журналістыкі вырашыла нават не паведамляць ёй аб адлічэнні.

За апошні час Насту затрымлівалі тройчы: 26 лістапада за банер у падтрымку Алеся Бяляцкага, 19 снежня — на акцыі салідарнасці каля Чырвонага касцёла, а 31 снежня яе затрымалі наўпрост каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна — там яна чакала свайго сябра, які павінен быў выйсці на свабоду. Новы год Наста сустрэла на Акрэсціна, а 2 студзеня суд прызнаў яе вінаватай у дробным хуліганстве і пакараў штрафам. Незадоўга да гэтага, 31 снежня, невядомыя людзі ў цывільным шукалі яе па месцы прапіскі.
 

Каментаваць