Насуперак усяму

Колькасць малых прадпрыемстваў у Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 7 293, ці на 9,5%, паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.

На 1 верасня знаходзіліся на ўліку 83 674 суб’екты малога прадпрымальніцтва і юрыдычныя асобы. У параўнанні з пачаткам года іх колькасць павялічылася на 5039, ці на 6,4%. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 верасня 2010 года склала 231 741.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць ІП узрасла на 13 483 (6,2%), у параўнанні з пачаткам года — на 12 136 (5,5%).

Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва за студзень-жнівень 2010 года склала 20%, у тым ліку ад юрыдычных асоб — 17,4%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.

Каментаваць