Нашчадкі Ігната Дамейкі наведваюць Польшчу

Прапраўнукі геолага сустрэнуцца з польскімі навукоўцамі і прымуць удзел у імшы, якая пройдзе ў Вавэльскім саборы ў Кракаве.

Нашчадкі знакамітага геолага, ураджэнца Наваградчыны и нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі наведваюць Польшчу. Пас Дамейка Леа-Пласа (Paz Domeyko Lea-Plaza) з Аўстраліі, Сэсілія Дамейка (Cecilia Domeyko) са Злучаных Штатаў і Мігель Дамейка (Miguel Domeyko) з Чылі ўжо наведалі Беларусь і Літву, а цяпер вырашылі прайсці шляхам свайго прапрадзеда, які незадоўга да сваёй смерці наведаў польскія землі ў 1885 годзе.

Паз Дамейка: «Даследванне гісторыі прадзеда падарыла мне дваццаць шчаслівых гадоў»


Галоўнай мэтай прыезду нашчадкаў Дамейкі ў Эўропу стала міжнародная канферэнцыя, прысвечаная спадчыне геолага, якая нядаўна прайшла ў Вільні. Пасля Вільні прапраўнукі Дамейкі пабывалі ў Мінску, а затым адправіліся ў Варшаву і Кракаў. У пятніцу яны наведалі знакамітыя саляныя шахты ў гарадку Вялічка. Нашчадкі Ігната Дамейкі плануюць сустрэцца з польскімі навукоўцамі, прыняць удзел у імшы ў гонар іх продка, якая пройдзе ў Вавэльскім саборы ў Кракаве, а таксама наведаць музей нямецкага канцэнтрацыйнага лагеру Аўшвіц.

«Пястун нацыянальнага гонару сярод чужых народаў»

Геолаг і географ Ігнат Дамейка нарадзіўся ў 1802 годзе ў маёнтку Мядзведка пад Наваградкам. Ён навучаўся ў Віленскім універсітэце, прыняў удзел у паўстанні 1830 году супраць расійскай імперыі. Пасля паразы паўстання ён вымушаны быў пакінуць радзіму і зрабіў бліскучую навуковую кар’еру ў Чылі. На схіле сваіх гадоў Ігнат Дамейка на 4 гады прыехаў у Еўропу, каб наведаць родныя мясціны й пападарожнічаць па Польшчы. Памёр Ігнат Дамейка ў 1889 годзе ў чылійскай сталіцы Санцьяга неўзабаве пасля вяртання з падарожжа.

radyjo.net

Каментаваць