Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Нашчадкі супрацоўнікаў НКУС патрабуюць зачыніць доступ да базы «Мемарыялу»

Нашчадкі супрацоўнікаў НКУС, якія працавалі ў гады Вялікага тэрору, просяць расійскія ўлады закрыць доступ да адкрытай нядаўна праваабаронцамі базе дадзеных з імёнамі каля 40 тысяч агентаў савецкай дзяржбяспекі.
«Комсомольская правда» паведамляе, што з адкрытым лістом да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна звярнуліся нашчадкі і «адзінкі тых, хто апынуўся ў спісе і да гэтага часу жывы». Прамых цытат з ліста не прыводзіцца, але, па інфармацыі выдання, аўтары ліста патрабуюць зачыніць доступ да базы дадзеных, баючыся, што «дзеці, унукі і праўнукі могуць помсціць за рэпрэсаваных продкаў».

База дадзеных была створана аўтарытэтнай расійскай праваабарончай арганізацыяй «Мемарыял» і з'яўляецца першым такім даведнікам пра выканаўцаў злачынстваў эпохі Вялікага тэрору. Доступ да яе быў адкрыты на сайце арганізацыі 24 лістапада.

Галоўнай крыніцай звестак для даведніка Андрэя Жукава «Кадравы склад органаў дзяржаўнай бяспекі СССР. 1935-1939» сталі загады НКУС СССР па асабістаму складу. Папярэдняя версія даведніка, на падрыхтоўку якога пайшло 15 гадоў, была ўпершыню выпушчаная на кампакт-дыску ў траўні 2016 года.

Паводле svoboda.org

Каментаваць