Наталлю Папкову затрымалі і будуць судзіць

У Бресце раніцай 22 сакавіка затрымалі адну з арганізатарак мясцовага Маршу недармаедаў Наталлю Папкову. Супрацоўнікі міліцыі ў форме падыйшлі да актывісткі на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала, паведамілі відавочцы здарэння.

Вядома, што ў 14.00 суд разгледзіць адміністрацыйную справу ў адносінах да Наталлі Папковай. У чым яе вінавацяць — высвятляецца.

Нагадаем, Наталля Папкова — актывістка арганізацыі "Маладая Беларусь", член АГП, стала вядомай у Брэсце як "дзяўчына са сцягам", пасля 2-га "Марша недармаедаў", які прайшоў 26 лютага. Па выніках першага Наталлі было прад'яўленае абвінавачванне ў яго арганізацыі, але органы абмежаваліся папярэджаннем.

3 сакавіка дзяўчыну затрымалі двое ў міліцэйскай форме нібыта і на выходныя яе змясцілі ў прымусовым парадку ў псіхіятрычны дыспансер. Пасля праходжання абследвання Наталлю Папкову адпусцілі.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць