Наваградак. Нясвіж. Узда

Наваградак. Свята без грошай

25–27 чэрвеня ў Наваградку адбудзецца святкавання 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. У яго межах пройдзе V Фестываль сярэднявечнай культуры. Аднак на яго правядзенне ў мясцовых уладаў не хапае сродкаў. Імпрэзы патрабуюць 250 мільёнаў рублёў, а на сённяшні дзень ёсць толькі 160 мільёнаў, таму часткова мерапрыемствы на Замкавай гары будуць платнымі.

Асноўныя дзеянні адбудуцца 26 чэрвеня — у дзень адкрыцця свята. Яно распачнецца тэатралізаваным шэсцем князя Вітаўта, караля Ягайлы і іх світы, рыцарскіх клубаў ды фальклорных калектываў. У мерапрыемствах прымае ўдзел болей 20 рыцарскі клубаў, калектывы сярэднявечнай музыкі і танца з Польшчы, Чэхіі, Расіі, Літвы, Украіны і Беларусі. На Замкавай гары адбудуцца спаборніцтвы рыцараў і музыкантаў, файер-шоу. Там жа размесцяцца майстэрні народных майстроў. Кульмінацыйным момантам фестывалю 27 чэрвеня стане інсцэніроўка Грунвальдскай бітвы.

Нясвіж. Замак вачыма дзяцей

21–22 чэрвеня прайшоў рэгіянальны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука «Замак — учора, сёння, заўтра». У ім прынялі ўдзел больш за 70 выхаванцаў мастацкіх аддзяленняў школаў Мінскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Удзельнікам конкурсу было прапанавана адлюстраваць віды замка Радзівілаў у рэалістычнай манеры. Адкрыў пленэр беларускі скульптар Леў Гумілеўскі. Пераможцы атрымалі ўзнагароды.

Узда. Знакамітасць наведала землякоў

Былы карэспандэнт часопіса «Огонек», цяпер доктар тэхнічных навук, прафесар культуралогіі, пісьменнік Георгій Блюмін 23 чэрвеня правёў творчую сустрэчу з чытачамі Уздзеншчыны. Раней у сваёй роднай вёсцы Прусінава ён стварыў Музей памежнай заставы і гісторыі вёскі. Георгій Блюмін займаецца даследаванням гісторыі радзімы сваіх продкаў, а Беларусі прысвяціў кнігу «Царская дарога».

Каментаваць