Наваполацк. Глыбокае. Ганцавічы. Пінск.

Наваполацк. Прэзентацыя сайта

Суполка «Рубон» гарадской арганізацыі ТБМ арганізавала сустрэчу з рэдактарам сайта studfarmat.org, прадстаўніком БМА Алесем Лукашэвічам. На сустрэчы быў прэзентаваны сайт, адбылася дыскусія па тэме моладзевых інтэрнэт-ініцыятываў. Алесь распавёў пра праекты «Не заганяйся», «UnReal Student life», прэзентаваў дыск «Дзень студэнта», які кожны прысутны атрымаў у падарунак.

Глыбокае. Прыйшла «Радасць»

У сеціве з’явілася магчымасць праслухаць песні гурта «Радасць» on-line. Гурт быў створаны ў 2008 годзе і ўжо запісаў дыск «Крылы сэрцам дай». Усё песні носяць рэлігійны характар, з’яўляюцца выключна аўтарскімі і запісаны пры выкарыстанні акустычных інструментаў. Творы можна праслухаць па спасылцы: http://catholic-songs.ru/index.php. У хуткім часе дададуцца словы і акорды, а таксама з’явіцца магчымасць спампоўваць кампазіцыі.

Ганцавічы. Культуру ў правінцыю

У гарадскім Доме культуры Брэсцкі тэатра драмы і музыкі сыграў драму «Вечар». Сімвалічна, што выступленне абласнога тэатра на ганцавіцкай сцэне адбылася ў дзень 70-годдзя Брэсцкай вобласці. Прапанаваная ганцаўчанам драма ў дзвюх дзеях «Вечар» пастаўлена па п’есе Аляксея Дударава і належыць да ліку класічных твораў сучаснай беларускай драматургіі — толькі ў 1995 годзе яе ўключылі ў свой рэпертуар 36 тэатраў. Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць артысты тэатра Мікалай Маршын (Васіль), Тамара Ляўчук (Ганна), Міхаіл Мятліцкі (Гастрыт).

Пінск. Чарнобыль дае напамін

Па ініцыятыве філіяла Беларускага аддзялення Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Пінскім райвыканкаме адбылася нарада спецыялістаў раёна, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, лясгаса, старшыні сямі сельсаветаў, тэрыторыі якіх найбольш забруджаныя. Абмяркоўвалася пытанне іх рэабілітацыі і развіцця. Больш чым праз дваццаць гадоў ад пачатку катастрофы тут нарэшце распачнецца даследаванне радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі.

Каментаваць