Навошта нам АДКБ?

Ну навошта нам АДКБ? З кім мы збіраемся ваяваць? Па Канстытуцыі, Беларусь — нейтральная дзяржава. Навошта мы лезем у ваенныя блокі? Нам гэта трэба? Не, здаецца, вельмі трэба.

Пра неабходнасць умацоўваць ваенны складнік АДКБ з акцэнтам на развіццё высокамабільных сучасных спецпадраздзяленняў — калектыўных сіл хуткага рэагавання, аператыўнага разгортвання, міратворчага кантынгенту — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 мая ў Маскве на пася­джэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.



Ну навошта нам АДКБ? З кім мы збіраемся ваяваць? Па Канстытуцыі, Беларусь — нейтральная дзяржава. Навошта мы лезем у ваенныя блокі? Нам гэта трэба? Не, здаецца, вельмі трэба.

Пра неабходнасць умацоўваць ваенны складнік АДКБ з акцэнтам на развіццё высокамабільных сучасных спецпадраздзяленняў — калектыўных сіл хуткага рэагавання, аператыўнага разгортвання, міратворчага кантынгенту — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 мая ў Маскве на пася­джэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, таксама прапануе павысіць бяспеку краін АДКБ ад тэрарызму, наркатрафіку, нелегальнай міграцыі і выклікаў у інфармацыйнай сферы. І ў гэтым плане магчымасці для павышэння эфектыўнасці Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы далёка не вычарпаны, адзначыў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь заўсёды выступала за ўмацаванне наднацыянальных інстытутаў, закліканых забяспечваць бяспеку і стабільнасць для ўсіх краін у роўнай ступені. «Мы зацікаўлены ў канструктыўным дыялогу з міжнароднымі арганізацыямі, такімі, як ААН, АБСЕ, NАТO, і ў мірным урэгуляванні канфліктных сітуацый», — заявіў ён.

«Але мы супраць пустой рыторыкі, — дадаў Лукашэнка. — Наша мэта — гэта ўзаемадзеянне, накіраванае на дасягненне канкрэтных і адчувальных вынікаў.

Ён запэўніў, што Беларусь будзе, як і раней, усяляк садзейнічаць якаснаму развіццю АДКБ, яе ўдасканаленню, універсалізацыі і гарманічнай адаптацыі ў сучасным свеце.

Лукашэнка адзначыў, што за невялікі гістарычны перыяд АДКБ выйшла далёка за межы класічнага абароннага блока і на сучасным этапе здольная рэагаваць практычна на любыя пагрозы. «І гэта не толькі нашы ацэнкі», — падкрэсліў ён. «Выступленне з агульных для ўсіх нас пазіцый па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня ясна дэманструе нашым партнёрам, што сёння мы адзіныя», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Па выніках саміту лідары краін АДКБ прынялі дэкларацыю аб агульным падыходзе да ключавых праблем міжнароднай бяспекі. Яны выказалі занепакоенасць «тэндэнцыяй да сілавога ўмяшання ў крызісную сітуацыю ў абыход нормаў і прынцыпаў міжнароднага права» і падкрэслілі «важнасць выкарыстання мірных сродкаў ва ўрэгуляванні канфліктаў пры павазе прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў». У дэкларацыі адзначаецца гатоўнасць супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі структурамі, у тым ліку ААН, NАТO, АБСЕ і ШАС.

Цяперашняя пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ была прымеркавана да 20-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 10-годдзю стварэння АДКБ.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка 15 мая ў Маскве прыняў удзел у нефармальным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. На саміце абмяркоўваліся пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў рамках гэтага інтэграцыйнага ўтварэння, а таксама актуальныя міжнародныя тэмы.

Значная ўвага была нададзена паглыбленню працэсаў эканамічнай інтэграцыі на прасторах Садружнасці. У кастрычніку мінулага года краіны СНД прынялі новы Дагавор аб зоне свабоднага гандлю, закліканы замяніць цэлы шэраг шматбаковых і двухбаковых пагадненняў. Дакумент павінен надаць новы імпульс развіццю гандлёва-эканамічных адносін. Яго сутнасць заключаецца ў фармаванні адзінай тарыфнай і мытнай палітыкі, ліквідацыі існуючых бар’ераў у гандлі. Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь лічыць прыярытэтам у СНД гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

У сваю чаргу прэзідэнт Расіі Ула­дзімір Пуцін звярнуў увагу на трывалыя сувязі, якія аб’ядноўваюць усе дзяржавы СНД. «Мы эфектыўна функцыянаваць, развівацца ў адрыве адзін ад аднаго не можам», — падкрэсліў ён.

Па выніках нефармальнага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД вырашана 2013-ы ў Садружнасці абвясціць Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Гэты год у СНД прысвечаны спорту і здароваму ладу жыцця.

Ужо колькі разоў казалі пра СНД. І яно ўсё яшчэ неўміручае. І — зноў мы сябруем з Расіяй.

«Дзякуючы Расійскай Федэрацыі за апошнія чатыры гады мы змаглі дасягнуць у інтэграцыі самых высокіх вынікаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Маскве з экс-прэзідэнтам і цяперашнім прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Ваша рашучасць, нават часам рызыка, што трэба калісьці вырашаць гэтыя пытанні, прывялі да таго, што мы сёння на постсавецкай прасторы маем самую прасунутую інтэграцыю і ў АДКБ, і ў ЕўрАзЭС, і на прасторы Мытнага саюза і АЭП, з якой лічацца нават нашы праціўнікі. Гэта дарагога каштуе», — цытуе кіраўніка беларускай дзяржавы яго прэс-служба.

«І тое, што Расія змагла зрабіць гэтыя крокі, — вялікая ваша заслуга. Пра гэта не толькі я кажу», — дадаў Лукашэнка.

Ён павіншаваў Мядзведзева з прызначэннем на пасаду кіраўніка ўрада. «Гэтую тэму мы паднялі з маёй падачы на закрытым пасяджэнні АДКБ. Я выказаўся ў тым плане, што як для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна праца на прэм’ерскай пасадзе, так і Дзмітрыя Мядзведзева пасля прэзідэнцтва на прэм’ерскай пасадзе, мала што мяняе. Таму што ў велізарнай Расіі задач столькі, што цяжка іх падзяліць паміж прэм’ерам і прэзідэнтам», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта пацвярджае і той факт, што Мядзведзеў паедзе на саміт «Вялікай васьмёркі». «Быццам прэзідэнцкія паўнамоцтвы — нічога падобнага. І прэм’ер вырашае такія пытанні, — адзначыў Лукашэнка. — Хачу сказаць, што мала што зменіцца ў вашым жыцці. Нагрузка ўзрасце».

«Я вельмі спадзяюся, што мы заўсёды будзем канструктыўна супрацоўнічаць, і нашы сустрэчы будуць вельмі плённыя», — адзначыў беларускі кіраўнік.

«Упэўнены ў гэтым», — заявіў яму ў адказ Мядзведзеў.

Кіраўнік расійскага ўраду заўважыў, што гэта першая яго сустрэча з Лукашэнкам у новай якасці. «Але я ўпэўнены, што ў нас будзе шмат добрых падстаў для таго, каб працягнуць нашы зносіны: і асабістыя, і з тым, каб адносіны паміж Беларуссю і Расіяй умацоўваліся, развіваліся на карысць двух народаў, каб тыя інтэграцыйныя працэсы, да якіх мы датычныя і якімі мы займаліся ў апошнія гады, таксама прыносілі плён для развіцця нашых краін і народаў», — падкрэсліў Мядзведзеў.

А як жа серыял «Хросны бацька»?

Каментаваць