Навошта на дзіцячай кнізе намалявалі расійскага двухгаловага арла?

Фотаздымак дзіўнай вокладкі папулярнай беларускай дзіцячай кнігі «Міколка-паравоз» Міхася Лынькова выклаў у сваім фэйсбуку кіраўнік інтэрнэт-крамы imbryk.by Алесь Мазанік.
Фотаздымак з фэйсбука Алеся Мазаніка

Фотаздымак з фэйсбука Алеся Мазаніка


«Вось гляджу я на кнігу ды думаю: быццам бы чытаў твор, выдавецтва айчыннае, «Мастацкая літаратура», выданне 2016, а што гэта на вокладцы?!» — пытаецца Алесь Мазанік.

Каментатары актыўна абмяркоўваюць вокладку, хтосьці выказаў ідэю, што выяву расійскага герба размясцілі на вокладцы кнігі, бо такі арол быў намаляваны на вагончыку, дзе жыла сям'я Міколкі. 

Як піша Алесь Мазанік, наклад кнігі — 1000 асобнікаў, і набыць яе можна практычна ў любой беларускай кніжнай краме.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Татьяна
  • 2017-01-14 22:04:28
вы книгу читали ? апавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне пачынае разгортвацца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне-цяплушцы. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту. Але адпомсціць ён не паспявае(с) боролись люди против царя - царский герб - двуглавый орел .

Каментаваць