Назіральнікі патрабуюць галоснасці судоў

Міжнародная назіральная місія заявіла аб намеры весці маніторынг судовых працэсаў па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках. І заклікала ўлады Беларусі забяспечыць свабодны доступ на разгляд справаў у дачыненні да “ўдзельнікаў падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Прадстаўнікі місіі лічаць неабходным забяспечыць доступ на суды міжнародных назіральнікаў, журналістаў, праваабаронцаў, а таксама грамадскасці. І праводзіць слуханні па гэтай справе ў залах з “дастатковай умяшчальнасцю.

Міжнародная назіральная місія “настойліва рэкамендуе забяспечыць галоснасць разгляду справаў. І ў “разумныя тэрміны, але не менш, чым за суткі паведамляць пра час і месца працэсаў. У прыватнасці, размяшчаць звесткі на стэндах у судах і даваць па запыце  інфармацыю журналістам і назіральнікам. А таксама па справах усіх абвінавачаных публічна абвяшчаць рашэнні, уключаючы абнародаванне ў СМІ.

Падчас разгляду адміністрацыйных справаў над затрыманымі за акцыю 19 снежня, як адзначылі назіральнікі, не было адкрытага і галоснага разбору. Прадстаўнікі місіі нагадалі пра абавязацельствы Беларусі па правах чалавека згодна з ратыфікаванымі міжнароднымі пагадненнямі. І спадзяюцца, што падчас разгляду крымінальных справаў будзе забяспечана “магчымасць правядзення грамадскага маніторынгу судовых пасяджэнняў.

Заяву падпісалі кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў, а таксама яе прадстаўнік Канстанцін Баранаў.
 
Каментаваць