Не сядзіце, дзеці, шмат у інтэрнэце

У Мінску прадставілі тэхнічныя сродкі абароны дзяцей ад уздзеяння інтэрнэту.


“Мы выходзім у інтэрнэт, калі бацькоў няма дома”, — менавіта такі адказ давала большасць дзяцей, калі “Лабараторыя Касперскага” намагалася высветліць, як пагражае інтэрнэт беларускім дзецям сёння. Дзякуючы падтрымцы ЮНІСЭФ у Беларусі і “Лабараторыі Касперскага” ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя “Дзеці ў інтэрнэце: актыўнасці, бяспека, абарона”.


“Лабараторыя Касперскага” правяла цэлае даследавання ў галіне інтэрнэтнай бяспекі беларускіх дзяцей. Супрацоўнікамі лабараторыі былі апытаныя дзеці і бацькі, у выніку чаго была выведзена адмысловая статыстыка. Сярод усёй інтэрнэтнай дзейнасці ў беларускіх дзяцей найбольшую папулярнасць выклікаюць сацыяльныя сеткі — 74%. Таксама ў першую тройку найбольш часта наведвальных сайтаў увайшлі камп’ютарныя гульні (10%) і рэсурсы, звязаныя з інфармацыяй пра алкаголь, тытунь і наркатычныя рэчывы (8%). 7% дзяцей наведваюць анлайн-крамы і плацёжныя сістэмы, 6% глядзяць відэа, пры тым 2% дзяцей праглядае парнаграфію.


Як адзначыў Юры Намеснікаў, кіраўнік расійскага даследчага цэнтра “Лабараторыі Касперскага”, эксперт па дзіцячай бяспецы ў Інтэрнэце: “Бацькі ведаюць пра небяспеку ў інтэрнэце, але яны не зусім таго баяцца. А дзеці, у сваю чаргу, наўпрост не ведаюць, што іх можа спаткаць у інтэрнэце. І ў апытаннях яны шчыра прызналіся, што не супраць, каб бацькі ім пра гэта распавядалі”.


З лева на права Рашэд Мустафа Сарвар, Юры Намеснікаў,Зміцер Папоў



Чаго ж варта, згодна даследаванняў “Лабараторыі Касперскага”, баяцца беларускім бацькам?

1)     

Небяспечныя пошукавыя запыты. Юры падзяліўся, што нядаўна для прэзентацыі ў дзіцячым летніку ён шукаў у інтэрнэце фота настаўніцы. І, як многія здагадваюцца, пошукавік выдаў не зусім прыстойныя запыты на розных настаўніц.

2)     

Небяспечныя незнаёмцы ў сацыяльных сетках. Бацькі ў асноўным ўсё яшчэ вучаць дзяцей, як яны павінны рэагаваць на незнаёмцаў на вуліцы. Але зараз ідзе эпоха сацыяльных сетак. І варта вучыць дзяцей, як яны мусяць правільна кантактаваць з незнаёмцамі ў інтэрнэце.

3)     

Кібербулінг, або тролінг. Па статыстыцы, 58% беларускіх дзяцей сутыкалася з гэтай праблемай. Можам зрабіць высноў, што тролінг не навізна для дзяцей. Але як з ім змагацца — гэта ўжо пытанне да бацькоў, якое задавала толькі 17% дзяцей.

4)     

Непрадбачаныя анлайн-пакупкі. Доступ да банкаўскай карткі бацькоў забяспечвае вясёлы шопінг для дзяцей.

5)     

Фішынг — гэта машэнніцтва, мэтай якога з’яўляецца атрыманне логіна і пароля ад акаунтаў. Дзеці — частыя інструменты ў руках злачынцаў. Знаёмства з дзецьмі у сацыяльных сетках машэннікі могуць з лёгкасцю выкарыстоўваць для махінацый з іх бацькамі.

6)     

Заражэнне шкоднымі праграмамі. Беларусь займае 6 месца ў свеце па працэнту атакаваных карыстальнікаў у інтэрнэце.

7)     

Залежнасць ад інтэрнэта. Сапраўды, пагаршэнне зроку, злежнасць ад гульняў, парушэнне спіхікі, недахоп камунікацыі — тыя праблемы, якія наступаюць праз злоўжыванне інтэрнэтам.


Што ж  рабіць бацькам, калі тыя бачаць рэальныя пагрозы для сваіх дзяцей?

Найперш —  размаўляць з дзецьмі, а не кантраляваць іх. Тым больш, дзеці не супраць, каб іх бацькі расказвалі ім пра тое, якую небяспеку дзеці могуць сустрэць у інтэрнэце. І канешне ж, бацькам варта паклапаціцца і пра тэхнічны бок абароны свайго дзіцяці.


“Kaspersky Safe Kids” — праграма, якую можна знайсці ў “краме” любога Андроіда. З яе дапамогай бацькі могуць кантраляваць дзеянні дзіцяці ў інтэрнэце, наладжваць абмежаваны доступ да непажаданых сайтаў, рабіць бяспечным пошук па пошукавых сістэмах, адсочваць непажаданых сяброў у сацыяльных сетках, бачыць незнаёмыя нумары, якія тэлефануюць іх дзецям, ведаць месцазнаходжанне дзіцяці.  Пры тым, такі кантроль не заходзіць за асабістую прастору дзіцяці — бацькі не могуць чытаць асабістыя перапіскі і праслухоўваць размовы школьнікаў.


Усталяваць такую праграму бацькам даволі такі проста:

1. Заводзім асабісты акаунт ( праз уліковы запіс My Kaspersky на сайце center.kaspersky.ru/mykids, www.kaspersky.ru/safe-kids, у Google Play і App Store для мабільных дадаткаў).

2. Пампуем Kaspersky Safe Kids на ўсе прылады дзіцяці.

3. Прывязваем яго на сваю прыладу.

4. Наладжваем тыя функцыі, якія вы хочам выкарыстоўваць.

5. Тэлефон гатовы абараняць дзяцей ад небяспечнага інтэрнэту!

 

 

Каментаваць