Не адрывайцеся ад народа

На працягу некалькіх апошніх тыдняў у жыцці працоўных калектываў Беларусі пачалі адбывацца значныя змены. На першае месца ў справе арганізацыі класавай салідарнасці пачалі прэтэндаваць грамадскія актывісты. Характэрнай прыкметаў наспелых перамен становіцца масавы зыход працоўных з праўладных прафсаюзных арганізацый і памкненне да стварэння суполак незалежных прафсаюзаў.

На працягу некалькіх апошніх тыдняў у жыцці працоўных калектываў Беларусі пачалі адбывацца значныя змены. На першае месца ў справе арганізацыі класавай салідарнасці пачалі прэтэндаваць грамадскія актывісты. Характэрнай прыкметаў наспелых перамен становіцца масавы зыход працоўных з праўладных прафсаюзных арганізацый і памкненне да стварэння суполак незалежных прафсаюзаў.

У снежні некалькі соцень рабочых РУВП “Граніт (Мікашэвічы) напісалі заявы аб выхадзе з дзеючай на прадпрыемстве прафарганізацыі і вырашылі стварыць пярвічную суполку БНП. На імя гендырэктара яны накіравалі просьбу аб выдзяленні памяшкання пад офіс.

У Магілёўскай вобласці кіраўніцтва ААА “Прамжылбуд не працягнула працоўны кантракт з актывістам прафсаюза РЭП Аляксеем Паўлоўскім, мулярам 6 разраду. У адказ 15 будаўнікоў на чале з брыгадзірам накіравалі на адрас адміністрацыі калектыўную заяву з патрабаваннем аднавіць кантракт Паўлоўскага.

У Віцебску рабочыя адной з брыгад ДКУП “Сельскага будаўнічага камбіната таксама вырашылі выйсці са складу праўладнага прафсаюза і стварыць пярвічку Незалежнага прафсаюза.

Гэтыя факты сведчаць аб імкненні працоўных скіраваць развіццё прафсаюзнага руху на нармальныя рэйкі. Калі прыярытэтам дзейнасці прафсаюзаў з’яўляюцца не спартовыя спаборніцтвы, не мастацкая самадзейнасць, не навагоднія падарункі ды іншыя парадныя мерапрыемствы, а барацьба за паляпшэнне ўмоў працы, яе аплаты, рэжыму працы, правядзенне тарыфных перамоваў з наймальнікамі пад арбітражам адпаведных дзяржаўных структур.

Па вызначэнні, гэта могуць рабіць толькі незалежныя ад дзяржавы прафсаюзы. Незалежныя на самай справе, а не фармальна, як ФПБ, што атрымала ўсю былую маёмасць савецкіх прафсаюзаў. Кіраўніцтва ФПБ не ведае, як за гэта аддзячыць. Праўда, шчыруе не за страх, а за сумленне. Прынамсі, пасля зыходу з пасады старшыні Уладзімера Ганчарыка, ФПБ не правяла ні адной масавай акцыі ў падтрымку сваіх сяброў.

Цікава, што ў сітуацыі, якая ўзнікла сёння, прадстаўнікі ФПБ не ўстрымліваюцца ад адкрытай палемікі з арганізацыямі сваіх “братоў па класу. На прадпрыемствах яны цалкам свядома атаясамліваюць сябе з адміністрацыяй. Менавіта адміністрацыі прымаюць выклік канкурэнтаў ФПБ. Улюбёным з’яўляецца метад калектыўнай адказнасці. Прыкладам, адміністратыўныя рэпрэсіі прымяняюцца не толькі супраць канкрэтных асоб, актывістаў і людзей, салідарных з імі, а супраць брыгад, змен, участкаў. Дарэчы, такімі метадамі вельмі ахвотна карыстаюцца ў арміі, у месцах зняволення. Як бачым, ужо і на прадпрыемствах адміністрацыя пачынае разглядаць “кругавую паруку як вельмі важны інструмент кіравання працоўнымі калектывамі.

А на “Граніце, як паведамляюць з Мікашэвіч, тэрыторыю патрулююць ужо не толькі ахоўнікі прадпрыемства, але і супрацоўнікі АМАП. Адміністрацыя спрабуе запалохаць не толькі “бунтаўшчыкоў, але і іх жонак.

На “прафсаюзным пытанні засяродзіліся прадстаўнікі вертыкалі. Інтарэс з іх боку вельмі дзіўны, бо прафсаюзнае жыццё працоўных калектываў не падлягае рэгуляванню раённых, абласных ды іншых уладных структур. Згодна з законам аб прафесійных саюзах, грамадзяне маюць права добраахвотна ствараць прафсаюзы па свайму выбару, а таксама ўступаць у прафсаюзы на ўмовах выканання статутных патрабаванняў. Зразумела, што яны маюць права пакідаць прафсаюз, калі статутныя патрабаванні не задавальняюць грамадзяніна або ён незадаволены дзейнасцю дадзенага саюза.

Але ж у нас чыноўнікі ставяць свае погляды і прыярытэты вышэй за закон. Для ўрэгулявання сітуацыі на мікашэвіцкі “Граніт прыехалі міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў і старшыня брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Галоўны абласны “вертыкальшчык на сустрэчы з калектывам паабяцаў пакараць адарваных ад народа кіраўнікоў, навесці парадак з аплатай, і ўвогуле вырашыць усе праблемы. Магчыма, што так яно і мае быць, бо “Граніт з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам. І каму ж, як не галоўнаму прадстаўніку наймальніка ў вобласці вырашаць гэтыя праблемы. У той жа час, на думку Сумара, немэтазгодна ствараць на прадпрыемстве, якое стабільна працуе, альтэрнатыўны афіцыйнаму прафсаюз, ды яшчэ патрабаваць штаб-кватэру для яго.

Цяжка сказаць, што тут ад недасведчанасці, што ад пачуцця страху ад кожнай непадкантрольнай ініцыятывы знізу. Бо на самай справе незалежны прафсаюзны рух дазваляе ўладам скіраваць ініцыятыву працоўных ад палітыкі да барацьбы за свае эканамічныя інтарэсы. Аб гэтым пісаў яшчэ Ленін. Бо ўрад зацікаўлены не столькі ў звышпрыбытках прыватнага капіталу, колькі ў захаванні сацыяльнага спакою, якія адпавядае інтарэсам усіх класаў і сацыяльных груп. Мэтай прафсаюзнага руху з’яўляецца “капейка, мэтай рэвалюцыйнага руху — ідэалагічная тэорыя.

Створаная ў нас улада сама па сабе з’яўляецца чыстай ідэалагічнай тэорыяй, у цэнтры якой стаіць бездакорная фігура галоўнага справядлівага правіцеля, што клапоціцца пра свой народ.

Каментаваць