Не ў дэпутаты, а ў боты

Актывіста Руху “За Свабоду з Мастоў Алега Пронскага 26 студзеня прымусова даставілі ў ваенкамат і ўручылі позву для адпраўкі ў войска раніцай 28 студзеня.

Актывіста Руху “За Свабоду з Мастоў Алега Пронскага 26 студзеня прымусова даставілі ў ваенкамат і ўручылі позву для адпраўкі ў войска раніцай 28 студзеня.

Праўда, спалохаўшыся заявы ў суд на прадстаўнікоў ваенкамата, позву перапісалі на 1 лютага. Пронскі быў выкліканы ў ваенкамат акурат пасля таго, як яго кандыдатура была вылучана ў склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі. Ён працаваў брыгадзірам СВК імя Адама Міцкевіча. “Мой прызыў абумоўлены выключна палітычнымі прычынамі. Звычайна працаўнікам сельскай гаспадаркі даюць адтэрміноўку ад службы, але ж я збіраўся вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў дэпутатаў. Таму сітуацыя так і склалася. Мне проста замінаюць стаць дэпутатам. Незалежныя дэпутаты непатрэбныя ў мясцовых саветах, — тлумачыць Алег.

Алесь Зарэмбюк

Каментаваць