Недавыказанае

10 красавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры прайшла прэзентацыя кнігі ўспамінаў дысідэнта Барыса Клейна «Недосказанное. Имена».

Яе аўтар, пазбаўлены на пачатку сямідзесятых дыплома кандыдата гістарычных навук і пасведчання дацэнта Гродзенскага педінстытута, цяпер жыве ў ЗША і на прэзентацыю прыехаць не змог, але даслаў прысутным свой відэавыступ.

У ім Барыс Клейн прыгадвае: «Кнізе сваёй я даў назву «Недосказанное. Имена». Чаму недавыказанае? Таму што савецкая ўлада, пазбавіўшы мяне навуковай ступені і звання, забараніла выступаць публічна, друкавацца, мне нельга было шукаць працу па сваёй ахвоце, пераязджаць з Гродна ў іншае месца, вольна сустракацца з людзьмі. Так, і гэта — таксама. Памятаю, як увосень 1971 года да мяне на вуліцы насупраць універмагу падышоў Васіль Быкаў. Змрочным быў ягоны твар. Ён перадаў мне навіну прыкладна такімі словамі: «Ведаеш, Барыс, мяне выклікалі ў КДБ і сказалі, каб я да цябе больш не падыходзіў, інакш яны зладзяць групавую справу, а па ёй і тэрміны будуць большымі».

Прэзентацыя кнігі адбылася з другой спробы. Першы раз 27 сакавіка яе забаранілі праводзіць у музеі Ваньковіча.

svaboda.org

Каментаваць