Непапраўны Аўтуховіч

8 лютага споўнілася два гады з дня арышту прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Ён увайшоў у лік 15 сусветна вядомых палітзняволеных, спіс якіх склала праваабарончая арганізацыя Freedom House.



8 лютага споўнілася два гады з дня арышту прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Ён увайшоў у лік 15 сусветна вядомых палітзняволеных, спіс якіх склала праваабарончая арганізацыя Freedom House.

У Івацэвіцкай калоніі ён не падпісаў абавязацельства, што паўстае на «шлях выпраўлення». «Нават там ён супрацьстаіць гэтай сістэме, — адзначыў праваабаронца Алег Волчак. — Як і раней, ён заяўляе, што не прызнае віны. Вядома, гэта начальству не падабаецца. Але яно нічога зрабіць не можа, бо ўсе ведаюць, хто такі Аўтуховіч. І ведаюць яго баявы шлях і яго барацьбу за справядлівасць».

Волчак нядаўна размаўляў з Аўтуховічам. Вязень выказаў падзяку ўсім, хто збіраў грошы на лячэнне зубоў. «Для яго зараз самае складанае — гэта тое, што ў сям’і катастрафічнае фінансавае становішча. Жонка не працуе, у яе праблемы са здароўем. Прадае маёмасць».

Вязень атрымлівае незалежныя газеты і дае чытаць іншым. «Прасіў перадаць, што дэмакратычным сілам трэба аб’яднацца, — распавёў Алег Волчак, — і змагацца адзіным фронтам. І каб яны разумелі, што ёсць людзі, якія чакаюць свабоды ад іх рашэнняў і дзеянняў. Таму што на зонах вельмі шмат людзей сядзяць па несправядлівых прысудах. І ў іх ёсць надзея вызваліцца датэрмінова ці быць апраўданымі толькі дзякуючы дэмакратычным пераменам».

P.S. Лісты да зняволенага лепш дасылаць з паведамленнем, каб быць упэўненымі, што яны дайшлі, на адрас:

225293, г. Івацэвічы-3, Папраўчая ўстанова «Папраўчая калонія № 5», Атрад № 13, Брэсцкая вобласць, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу
 

Каментаваць