Невядомая нам краіна

На сядзібе ТБМ адбылася прэзентацыя новай кнігі Алега Трусава «Невядомая нам краіна» (Беларусь у яе этнаграфічных межах).

Аўтар на сустрэчы з чытачамі распавёў, што працаваў над кнігай на працягу сямі гадоў, вывучаючы і назапашваючы матэрыялы ў архівах розных гарадоў і краін. Асновай раздзелаў і артыкулаў сталі 15-хвілінныя перадачы, якія гучалі на Радыё «Свабода» і публікацыі ў «Нашым слове».

Дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі да выдання аказаў Станіслаў Суднік. Менавіта ён вучыўся ў Цвярской ваеннай акадэміі, цікавіўся гісторыяй старажытнай сталіцы, ствараў там беларускія класы для навучэнцаў. Высокую адзнаку выданню даў рэцэнзент прафесар Анатоль Пятровіч Грыцкевіч.

Кніга ўтрымлівае аповеды пра Вялікае княства Смаленскае, пра Цвярскую дзяржаву і іншыя тэрыторыі, дзе жылі ў мінулым этнічныя беларусы. Аўтар абапіраўся на даследаванні Генадзя Ластоўскага, Адама Кіркора, Аркадзя Смоліча.

«Кожная дзяржава мае свае этнаграфічныя і палітычныя межы, — пракаментаваў Алег Трусаў. — Нашы межы мяняліся ў ХХ стагоддзі разоў дваццаць. Сталіцай беларускай дзяржавы былі Вільня і нават 5 дзён Смаленск. Аднойчы ў Германіі я ўбачыў на вакзале надпіс: «Цягнікі да Кёнігсберга часова не ходзяць». Немцы не забываюць сваю гісторыю, захоўваюць успаміны пра гістарычныя назвы, памятаюць, дзе знаходзіцца магіла Імануіла Канта».

У выданне, ажыццёўленае пра падтрымцы ГА «Бацькаўшчына», увайшлі таксама рэцэнзіі на кнігі Вольгі Іпатавай, Пятра Краўчанкі і іншых аўтараў.

Каментаваць