Незалежнасць без электрычнасці

11 верасня ў мінскім ДК Трактарнага завода прайшла канферэнцыя “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы, прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона.

Мерапрыемства ладзілася ў межах кампаніі “Народная праграма, ініцыяванай Рухам “За Свабоду, пры ўдзеле аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел 260 грамадскіх актывістаў, палітыкаў і экспертаў. Яна складалася з дзвюх секцый. У першай грамадскія і палітычныя дзеячы разважалі пра тое, ці ёсць незалежнасць Беларусі гістарычнай выпадковасцю, што дала яна нашай краіне, што пагражае беларускай незалежнасці і якая будучыня яе чакае.

Сярод выступоўцаў былі колішні спікер Вярхоўнага савета Мечыслаў Грыб, кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, метадолаг і палітолаг Уладзімір Мацкевіч, старшыня Руху “За Свабоду Аляксандр Мілінкевіч, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Другая секцыя ўяўляла сабой дыскусію ў межах кампаніі “Народная праграма, якая складаецца праз экспертныя і грамадскія дыскусіі дзеля ўмацавання незалежнасці Беларусі як пазітыўная канцэпцыі яе развіцця.

На жаль, канферэнцыя была перарваная падчас абмеркавання пенсійнай рэформы — была адключана электрычнасць у зале, дзе яна праводзілася. Рэч у тым, што канферэнцыя была запланаваная да 17-й гадзіны, адпаведна, ад гэтага часу была заключаная арэндная дамова. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак з’явіўся невядомы (не прадставіўся і нічога не тлумачыў), які адключыў электрычнасць у зале.

Паводле Руху “За Свабоду

Каментаваць