Інфармацыі будзе больш

Ва ўкраінскай інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы інфармацыйны сайт, які спецыялізуецца на падзеях з Беларусі. Гэта сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў: www.collaboration.org.ua.

Адзначым, што Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў быў створаны для аб’яднання як мага большай колькасці ўкраінцаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі.

Акрамя таго, Цэнтр рэгіянальнага развіцця займаецца наладжваннем стасункаў з моладзевымі арганізацыямі іншых краінаў, супрацоўніцтвам з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, упарадкаваннем месцаў пахаванняў украінцаў у замежжы.

Партнёрамі цэнтра ўжо з’яўляюцца такія беларускія арганізацыі, як рух “За Свабоду Аляксандра Мілінкевіча, “Малады Фронт, Моладзь “Беларускага Народнага Фронту, “Маладая Беларусь, “Правы Альянс і шэраг іншых.

Цэнтр выступіў ініцыятарам кампаніі “Украінская музыка для Беларусі, якая зараз распачалася ва Украіне. Украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.

Першым для беларусаў заспяваў гурт “Фіолет з горада Луцка. Па словах лідара “Фіолету Сяргея Мартынюка, ідэя заспяваць песню на беларускай мове ў гурта з’явілася ўжо даўно. “Гэта беларускамоўная песня “Мейсца пакуты аўтарства Яна Маўзера, вакаліста вядомага беларускага альтэрнатыўнага гурта “MAUZER, які падарыў яе нам. Ідэя заспяваць беларускамоўную песню на пратэставую тэматыку з’явілася ў нас пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі напрыканцы мінулага года. І пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Гэтым самым мы паказваем сваю салідарнасць з беларускім народам. Тое, што нашу ініцыятыву вырашыла падтрымаць грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў, дадало нам дадатковага імпэту для нашай творчай працы над гэтай песняй, — падкрэсліў Мартынюк.

Музыка заўсёды адыгрывала важную ролю пры палітычных зменах у розных краінах свету. Так было і пры памаранчавай рэвалюцыі ва Украіне. Таму Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў спадзяецца, што і кампанія “Украінская музыка для Беларусі зможа натхніць беларусаў для новай барацьбы і доўгачаканых пераменаў.

P.S. Пачуць песню можна тут: http://prostopleer.com/tracks/4909327s0rN

Паводле прэс-службы “Супрацоўніцтва без межаў

Каментаваць