Ніна Шыдлоўская: Рынак беларускамоўнай рэкламы памяншаецца

«З прычыны эканамічнага крызісу рынак беларускай рэкламы звузіўся, адпаведна, рынак беларускамоўнай рэкламы таксама», — сцвярджае Ніна Шыдлоўская, сустрашыня аргкамітэту фестывалю «аDNaK».


Гэта пацвярджае агульнае зніжэнне колькасці ўдзельнікаў сёлетняга фестывалю.

На працягу 2015 года рэкламны рынак скараціўся больш чым на 30% у сувязі з эканамічным крызісам. Аднак суарганізатар фестывалю не губляе надзеі, што беларускія фірмы не перастануць замаўляць сваю рэкламу па-беларуску.

— Будзе ўзмацняцца і расці беларускамоўны сегмент на рынку, таму што нарэшце прыйшло разуменне, што гэта дае станоўчы імідж тым кампаніям, якія рэкламуюцца па-беларуску. Кожны, відавочна, змагаецца за прыязнае стаўленне да сваіх тавараў і паслугаў. Рэкламісты пачалі больш прапаноўваць і рэкламаваць па-беларуску. І побыт на беларускую мову ўзмацняецца. А бізнес рэагуе на попыт, хутчэй чым хто. І мы спадзяемся, што і далей беларускамоўнай рэкламы будзе болей.

Фестываль беларускамоўнай рэкламы “aDNaK” за сем гадоў існавання паспеў стаць адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі. За сем гадоў фестываль змяніў стаўленне на беларускай мовы ў рэкламе і прыцягнуў увагу такіх фірмаў, як BOSH, Samsung, Velcom ды інш.



www.racyja.com


Каментаваць