Някляеў атрымаў бога

Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», якую штогод прысуджаюць за найлепшую кнігу мастацкай літаратуры, уручылі Уладзіміру Някляеву за кнігу «Кон».

Цырымонія ўзнагароджвання традыцыйна адбываецца ў Полацку, але для Някляева (яму нельга выехаць за межы горада), як некалі і для Славаміра Адамовіча, было зроблена выключэнне. Статуэтку Вялеса, якую зрабіў Генік Лойка, паэт Уладзімір Някляеў атрымаў у мінскім ПЭН-цэнтры.

І тут грымнуў гром...

Заснавальнік прэміі Алесь Аркуш расказаў, што кожны раз падчас уручэння прэміі адбываюцца незвычайныя з’явы — ці навальніца, ці званы на Полацкай Сафіі біць пачынаюць.

Паэт-лаўрэат сказаў, што ўжо адвык ад літаратурных імпрэзаў: то абмежаванне волі, то палітыка. Для літаратуры часу было мала.

— Шчыра скажу — палітыка не зусім мая справа... Калі я стану прэзідэнтам, то напішу заяву на звальненне і звярнуся вось да гэтага Вялеса: «Вялесе, дай мне сілы і натхнення напісаць яшчэ адну паэму!» А гэтую прэмію трэба было б падзяліць з міністрам Куляшовым: калі б ягоны «Алмаз» не ўздумаў даць мне па галаве, то, можа, і не далі б мне гэтую ўзнагароду, — выказаўся Някляеў у сваёй інаўгурацыйнай прамове. — Літаратура і паэзія — гэта рэчы фундаментальныя. Вось, гавораць, дэмакратыя... Але ў Еўропу без літаратуры і культуры нам ніяк. Літаратура стварыла Беларусь. І ўжо потым гэты міф быў увасоблены ў рэальнасць.

Бонусам Някляеву ўручылі копію крыжа БНР на бел-чырвона-белай стужцы. Алесь Аркуш патлумачыў, што гэта копія крыжа арміі Булак-Балаховіча. І ён мяркуе, што ніхто з заснавальнікаў БНР не быў бы супраць, каб узнагародзіць Някляева за доблесць.

«Гліняны Вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэту — Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы ў жыцці. У шот-ліст 2010 года ўвайшлі Міхась Андрасюк, Леанід Галубовіч, Уладзімер Някляеў, Юры Станкевіч, Андрэй Хадановіч.
 
Каментаваць