Някляеў рыхтуецца да перамоў і пратэсту

Лідэр кампаніі “Гавары праўду, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў заявіў, што, нягледзячы на падзеі 19 снежня мінулага году, ён гатовы ісці на перамовы з уладамі. З вялікай палітыкі паэт сыходзіць не збіраецца.

Нягледзячы, наперакор... 

Лідэр кампаніі “Гавары праўду, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў заявіў, што, нягледзячы на падзеі 19 снежня мінулага году, ён гатовы ісці на перамовы з уладамі. З вялікай палітыкі паэт сыходзіць не збіраецца.

Нягледзячы, наперакор... 

“Нягледзячы на ўсё, што здарылася, мы прапануем уладам дыялог. Давайце выпрацуем фармат і разам паспрабуем выбрацца з гэтай сытуацыі, -- заявіў лідэр “Гавары праўду.

“Гавары праўду прапануе праект  «100 пытанняў ураду». «Гэтыя 100 пытанняў — адзін з крокаў дыялогу, які мы прапануем. Мы ствараем „Карту праблем Беларусі“: на карту краіны, дзе ёсць найбольш вострыя праблемы, накладаем гэтыя 100 пытанняў ураду, у якіх асэнсаванае наша разуменне гэтых праблем і магчымасці іх вырашэння. Гэта зноў жа прапанова да дыялогу, жаданне вывесці краіну са стану, які, па сутнасці, жабрацкі», -- патлумачыў Някляеў.

-- Парламенцкія выбары – гэта палітычнае рашэнне. Я б хацеў, каб яно было узважаным і агульным. То бок калі байкот, то ўсіх, калі ўдзел у выбарах – таксама ўсіх. Аднак на фоне наяўнасці палітзняволеных гэта складана абмяркоўваць. Калі палітвязні будуць на свабодзе, можна ставіць на разгляд іншыя пытанні, -- цьмяна акрэслівае планы "Гавары праўду" на наступны год палітык.

 Экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў, што сыходзіць з вялікай палітыкі ён не збіраецца.

-- Ёсць сітуацыі, калі мы становімся закладнікамі тых ці іншых нашых дзеянняў, учынкаў, рашэнняў. Я – не выключэнне. Пасля таго, як мяне падтрымалі, чаго я, паэт, што толькі трапіў у палітыку, не чакаў, я проста не маю права сысці, пакінуць людзей. Я не кажу, што без мяне яны загінуць, кожны выплыве самастойна з мора, якое штарміць, але я насамрэч не маю права сказаць “Прабачце, я зрабіў усё, што мог. Астатняе хай даробіць нехта за мяне. Значэнне слова “пакінуць было б раўназначнае слову “здрадзіць, -- падкрэсліў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Бліжэйшым часам кампанія “Гавары праўду звернецца да працы з насельніцтвам. Някляеў заявіў, што,  паводле меркаванняў аналітычнай групы, да сацыяльнага выбуху засталося паўгода. І да гэтага трэба рыхтавацца. Такім чынам кампанія “Гавары праўду зробіць акцэнт на тлумачэнні прычын паміж палітычнай і эканамічнай сітуацыяй у краіне. “Пралічыўшы развіццё сітуацыі мы прыйшлі да высновы, што недзе паўгода засталося да першых істотных сацыяльных выбухаў. Значыць трэба да гэтага рыхтавацца, а не рабіць выгляд, што ў нас усё добра. У гэтай стабільнай краіне трэба стварыць нейкую сацыяльную праграму, стабілізацыйную, каб мінімізаваць тое, што нас чакае не пазней за глыбокую восень, -- прыадкрыў планы Уладзімір Някляеў.

Адзін з каардынатараў кампаніі “Гавары праўдуСяргей Вазняк дадаў, што ідэалогія кампаніі крыху змяняецца: “Калі да верасня мінулага года “Гавары праўду была практычна сацыяльная, асветніцкая кампанія. Дык пасля таго, што адбылося 19 снежня, узмоцніцца палітычны складнік. Людзі не разумеюць, што чэргі за грэчкай, крупамі, у абменнік – вынік таго, што ў краіне ёсць палітвязні, што не вырашаныя праблемы дэмакратыі ў краіне.

 БНР мусіла прынесці ўдачу

Экс-кандыдат у прэзідэнты збіраецца дамагацца расследаваць напад на яго 19 снежня.

-- Гэты эпізод для нас мае больш цікаўнасці, чым для следства. Мы яшчэ не разабраліся ў каранях і вытоках памылкі – ні ў якім разе нельга было мяняць маршрут “Гавары праўду у апошні дзень. Была мешаніна, мітусня. Мы дагэтуль не высветлілі адкуль быў першы штуршок да гэтага, -- дзівіцца Някляеў. -- Калі трапіў у КДБ, я ім сказаў, што яны самі ўсё прыдумалі, каб стварыць такую Плошчу. І яны запэўнівалі “што заўгодна, але не нападзенне на перадвыбарчы штаб. Гэта было так шчыра. Хаця іх вучаць гаварыць шчыра там, дзе шчырасцю і не пахне.

План “Гавары праўду, прынамсі я яго цяпер трактуюць лідэры кампаніі, быў просты і, трэба прызнаць, крыху наіўны. Але, магчыма, проста не ўсе акалічнасці справы афішуюцца публіцы.

-- Лукашэнка не чакаў самой плошчы. Ён не думаў, што прыйдзе 40-50 тысяч. А калі гэта стала існасцю, то можна было дакладна пабачыць што будзе далей. Мы не зьбіраліся сыходзіць з Плошчы, але і трымаць там народ, каб ён там мёрз таксама не планавалі. Збіраліся заклікаць іх прыйсці назаўтра. Практыка пратэстных плошчаў паказвае, што колькасць людзей падвойваецца назаўтра. 50 тысяч ужо сто тысяч, а сто тысяч гэта ўжо дзьвесце тысяч. А там – сыходзь! І не інакш, -- раскрывае ўжо старыя амбітныя планы Някляеў. -- Прабіў страх ад главы да пятак. І было прынята запалохаць народ. Запалохваліся ж не кандыдаты і іх штабы. І запалохванне народа працягвалася ў арміі, куды ён паехаў і сказаў “калі вам падалося мала – дубінак і спецназа, то ў наступны раз будзе армія з аўтаматамі. Па сутнасці гэта нейкая падрыхтоўчая форма грамадзянскай вайны. У КДБ праводзілася выхаваўчая праца і дыдактычным матэрыялам быў выступ Лукашэнкі на Новы год і інаўгурацыя. Большага катавання і не ведаю. Дык вось Лукашэнка прызнае, што грамадства не маналітнае, і што ён гатовы да дыялогу. Турмы – гэта дыялог? Гэта нават не палітыка, і не мараль. Проста подласць. Гэта ўласціва ў нашай краіне толькі аднаму чалавеку

У нас быў план з дзвюх частак. Пра другую не буду казаць, бо яна не сталася. А першая – правесці Плошчу як усебеларускі сход, на ім утварыць БНР – Беларускі народны рух за выбары безЛукашэнкі. Мне спадабалася гэтая абрэвіятура, падавалася, што яна мусіць прынесці ўдачу. Планвалі ўтварыць рэгіянальныя суполкі арганізацыі, былі падрыхтаваныя транспаранты, расцяжкі. Вы ж разумееце, што ўсё мусіла адбывацца дынамічна, каб людзі адчувалі сябе не статыстамі, а ўдзельнікамі. Потым мы мусілі прыняць рэзалюцыю схода, і перадаць яе ў Дом урада. Плошча Незалежнасці гэта Дом ураду, дзе знаходзіцца прэм-ер, які кіруе краінай у адсутнасць Лукашэнкі. Толькі ён мае права прыняць рашэнне аб непрызнанні выбараў сумесна з адпаведнай камісіяй. Пераход Кастрычніцкай плошчы, праз скверык азначаў бы расстрэл народа з аўтаматаў ва ўпор.

 -- У Доме ўраду ёсць кругласуткавае дзяжурства ў прыёмнай прэм’ер-міністр. Меркавалася, што дзяжурны прыме рэзалюцыю і праінфармуе Сідорскага. І Сідорскі мусіў бы неяк рэагаваць – сказаць “так, канешне, або “ідзіце ўсім сваім мітынгам туды, адкуль прыйшлі. Ён не зрабіў ні таго, ні другога... Ну..., -- тлумачыць сутнасць плану Аляксандр Фядута.

“У мяне быў невялікі, але чалавечы разлік, -- прызнаўся Някляеў.

  Когда б вы знали, из какого сора...

Лідэр кампаніі выказаў падзяку усім, хто салідарны з Беларуссю, хто падтрымліваў і дамагаўся вызвалення палітычных вязняў.

-- Вельмі удзячны фінам, шведам, амерыканцам, немцам і усім, хто зрабіў так, што я цяпер сяджу перад вамі. Без гэтага нас ніхто б не выпусціў. Вы не уяўляеце, якое шаленства было ў першыя дні і нават тыдні. Я не думаў, што людзі так могуць ад страху шалець. Яны баяліся больш за нас, бо іх штодня некуды цягалі, “накачвалі – “вы там гэтых бандытаў!.... Было адчуванне, што насамрэч завядуць у тыя сутарэнні, куды хадзілі ў 1930-ыя гады, і ўсіх пакладуць з пісталета. І нічога ж не ведаеш што за сценамі. Я разумеў, што нешта мусіць адбывацца, не могуць жа нас кінуць, быццам нас і няма. Але такой падтрымкі не чакаў, таму вялікі-вялікі усім дзякуй.

Паэт Уладзімір Някляеў расказаў кранальную гісторыю, што здарылася зь ім у СІЗА КДБ, і якая пераканала яго, што збольшага дзеянні былі слушныя, а віны за сабой ён не мае.

-- 25-га снежня я дзяжурыў па камеры. У абавязкі ў тым ліку уваходзіла выносіць смеццевае вядро. Адчыняюцца дзверы, “Мусор!!!, мат-перамат, хапаеш вядро і нясеш з яго выкідваць смецце. Туалет быў праз сценку, халодны замерзлы – сарцір армейскі. Інфармацыі ж не было, адключылі усё – ні тэлебачання, ні газет. І вось я пабачыў у туалеце абрывак газеты, ужо скарыстаны па прызначэнню. І такая прага хоць нешта даведацца. Я нахіліўся і на жоўта-размытым фоне напрыканцы было напісана “Трымайся, Валодзя. Твой брат, Яўгеній Яўтушэнка. У мяне горла перахапіла. Я адразу успомніў “Когда б вы знали, из какого сора растут стихи, не ведая стыда.... Вось яно усё ў рэальнасці. Гэты дзень, гэтая ноч сталі апошняй, калі я сумняваўся ў турме КДБ у тым што зрабіў. Мне гаварылі: “З-за цябе людзі адзін аднаго падавалі, ледзь не сотня трупаў. Вораг народа. А нічога ж не ведаеш, і думаеш можа і праўда гэта. І я падумаў, калі б гэта было, то Яўгеній Яўтушэнка, які перажыў кучу “геніяльных сакратароў і прэзідэнтаў і застаецца вялікім рускім паэтам, не напісаў бы мне ліст у турму. І не трэба мне, як казаў мой бацька, дурыць галаву, -- рэзюмаваў экс-кандыдат у прэзідэнты.

 Фота БелаПАН

 

Каментаваць