Не са свайго нумару інтэрнэт-званкі рабіць забаронена

15 сакавіка кіарўнік Беларусі падпісаў указ № 98 «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі», які стварае «сістэму процідзеяння парушэнняў парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі».



У тлумачэнні на сайце Нацыянальнага прававога партала адзначаецца, што дакумент забараняе «ўжываць праграмныя і тэхнічныя сродкі, у сукупнасці якія выкарыстоўваюцца для пераўтварэння пратаколу абмену дадзенымі, па якому перадаюцца галасавыя і іншыя паведамлення электрасувязі ад выклікаючага абанента, і перадачы гэтых паведамленняў выкліканаму абаненту з выкарыстаннем абаненцкіх нумароў, якія не належаць выклікаючаму абаненту».

Пра якія менавіта «тэхнічныя сродкі» ідзе гаворка ва ўказе, не ўдакладняецца.

Згодна з указам, аператары электрасувязі абавязаны ажыццяўляць пастаянны маніторынг парушэнняў парадку пропуску трафіку. Пры гэтым у выпадку выяўлення парушэнняў яны маюць права прыпыніць аказанне паслуг абаненту і блакаваць пропуск трафіку па IP-пратаколу. Для аператараў таксама ўводзіцца абавязак запытваць у Міністэрства ўнутраных спраў пацвярджэнне дадзеных абанента пры заключэнні дагавора на аказанне паслуг электрасувязі (мабільная сувязь, доступ у інтэрнэт і інш.).

Шмат хто лічыць, што ўлады зрабілі крок да таго, каб пазбавіць беларусаў магчымасці бясплатных галасавых камунікацый праз вайбер і скайп. У любым выпадку асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. То бок у верасні даведаемся.

Каментаваць