Недапраўда без глушылак

Гэты ліст ад Анатоля Сідарэвіча прыйшоў на рэдакцыйную пошту з допісам "а хто адважыцца апублікаваць вось гэта?". Мы вырашылі не адважвацца, а проста апублікаваць разважанні вядомага сацыял-дэмакрата.



НЕДАПРАЎДА. УКРАІНСКАЯ І ЕЎРАПЕЙСКАЯ

Як і за саветамі, слухаю расійскую службу Радыё Свабода. Балазе цяпер няма. Вось пачутае ўчора. Чалавек з украіна-расійскага фронту гаворыць: ледзь не палавіну людзей у місіі АБСЕ там складаюць грамадзяне Расіі. Калі “місіянеры” пабывалі на пэўным участку фронту, чакай даволі трапнага абстрэлу з расійскіх гармат і “Градаў” украінскіх пазіцый. Я загадаў гэтых “місіянераў” і блізка не падпускаць да месца дыслакацыі нашага падраздзялення, кажа камандзір.

Пра такую працу “міратворцаў” пад сцягам АБСЕ я чую і чытаю не першы раз. За гэтую працу Заходняя Еўропа плаціць ім грошы.Я рэгулярна праглядваю сайты УНІАН, “Украінскай праўды”, «Київ» (http://kyiv.osp-ua.info/, Украінскай грэка-каталіцкай царквы, УПЦ Кіеўскага Патрыярхату, УПЦ Маскоўскага Патрыярхату ды іншыя. Ды колькі ні чытаю ўкраінскія электронныя СМІ, не чытаў таго, што пачуў учора на хвалях расійскай службы Радыё Свабода.

Той самы камандзір кажа журналістцы: вось вы чытаеце, што данбаскія тэрарысты адпусцілі з палону 14 украінскіх вайскоўцаў. І нідзе не паведамляецца, што гэтыя маладыя хлопцы (сярэдні ўзрост 25 год) кастрыраваныя. 

Спадзяюся, што тэкст гэтай гутаркі на РС будзе апублікаваны без купюраў, і інфармацыя пра зверствы расійскіх і прарасійскіх фашыстаў з’явіцца ў сеціве.  Але мяне цікавіць, чаму пра гэтыя зверствы я не змог прачытаць ні ў адным украінскім электронным сродку масавай інфармацыі. Хто мне скажа?

 ГВАЛТ. УКРАІНСКІ, ПАРАШЭНКАЎСКІ

Пра падзеі 31 жніўня каля Вярхоўнай Рады Украіны напісана ўжо нямала.На сайце “Нашай Нівы” чытаю, што ўкраінскі міністр унутраных спраў Арсен Авакаў расказаў усё вядомае пра галоўнага падазраванага ва ўчыненні… Карацей, гранату кідаў баец дабравольніцкага батальёну “Січ” Ігар Гумянюк, які назваўся сябрам партыі “Свабода”.

Нешта не супадае, думаю я. Батальён “Січ” — гэта патрульная міліцыя асаблівагапрызначэння. Там усе беспартыйныя, бо так належыць па закону. Пра гэта неўзабаве заявіў і камандзір батальёна.

Што парашэнкаўская ўлада капае пад дабавольніцкія батальёны, гэта мы ведаем, пра гэта мы чыталі. Цяпер высвятляецца, што капаюць і пад апазіцыйныя партыі.

З Ігарам Гуменюком сустрэўся адвакат Сідзір Кізін. І вось, што мы чытаем на сайце. Ігар Гумянюк вінаватым сябе не прызнае.З Ігара гуменюка ВЫБІВАЛІ прызнанні. І гэта зафіксавана ў пратаколе. Ад Ігара Гуменюка патрабавалі, каб ён назваў сябе сябрам “Свабоды”. Ад Ігара Гуменюка патрабавалі прызнацца, што гэта ён кідаў гранату.

Баец аказаўся не лыкам шыты і, нягледзячы на здзекі, заявіў, што не будзе давацьпаказанні супраць сябе. Але, бадай, самае галоўнае: сярод асабістых рэчаў Ігара Гуменюка не было ні гранаты, ні чакі ад гранаты. І гэта зафіксавана ў пратаколе вобыску.

Карэспандэнты пытаюцца ў адваката: а як быць з відэа, на якім відаць, што эксперт дастае з заплечніка гранату і чаку ад гранаты? Адвакат адказвае: у матэрыялах справы няма такога відэа, а ў пратаколе вобыску нічога не сказана, што знойдзены якія-небудзь рэчы. (Маюцца на ўвазе зброя і боепрыпасы).

А што казаў міністр Авакаў?

Акрамя Ігара Гуменюка, адвакат Сідзір Кізін абараняе яшчэ чатырох затрыманых, у тым ліку двух студэнтаў. Аднаго студэнта, Віктара Бурлыка, з міліцыі адправілі ў шпіталь. Парашэнкаўска-авакаўскія мянты так прыклаліся да хлопца, што ён атрымаў зрушэнне мозгу.

Чытаю і задаю пытанні. Чым жа парашэнкаўска-авакаўская міліцыя адрозніваецца ад януковічаўскай і лукашэнкаўскай ды пуцінскай паліцыі? Ці не быў той выбух арганізаваны самой уладай з мэтай дыскрэдытацыі апазіцыі і байцоў-добраахвотнікаў?

Парашэнкаўцам вельмі важна дыскрэдытаваць апазіцыю: набліжаюцца выбары ў мясцовыя органы ўлады, а ў кіроўнай групоўкі вельмі нізкія рэйтынгі.

І наапошку. Нават калі справа супраць Ігара Гуменюка праваліцца, калі пра метады “працы” парашэнкаўска-авакаўскай міліцыі стане вядома Захаду, афіцыйны Захад прамаўчыць, зробіць выгляд, што нічога не ведае, бо Парашэнка ў яго на цугундары. Гэтак Захад скрозь пальцы глядзеў на ўсе “вольнасці” расійскай улады часоў Барыса Ельцына.

Хіба што праваабаронцы не дадуць палітыкам заплюшчыць вочы на тое, што ўчыняюць “будаўнікі дэмакратычнай Украіны”...

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-09-02 21:12:33
Жадаю вядомаму сацыял-дэмакрату больш думаць пра развязанне беларускіх праблем, а ўкраінцы, будзем спадзявацца, свае развяжуць.
  • пракоп
  • 2015-09-03 14:19:51
сам думай пенёк. Жадальшык хренов
  • ВР
  • 2015-09-03 14:26:36
Паспрабуйце тое самае сфармуляваць па-беларуску, тады, магчыма, я Вас і пачую. Тут беларускамоўны сайт, не заўважылі? :)

Каментаваць