Незвычайнае відовішча ў начным Мінску (фота)

Нешматлікія мінчукі, якія ўночы на 3 студзеня не спалі і былі на вуліцах, маглі назіраць рэдкае відовішча  аптычную з'яву «Светлавыя слупы»



Светлавы ці Сонечны слуп  адна з форм аптычнага эфекту гало, якая можа фармавацца   вакол месяца, гарадскіх агнёў і іншых яркіх крыніц святла. Прамяні адбіваюцца ад паверхні драбнюткіх ледзяных крышталікаў, ўзважаных у паветры. Хаця звычайна такія крышталі ўтвараюцца ў высокіх аблоках, пры нізкіх тэмпературах з'ява можа назірацца ля самай зямлі.

Каментаваць