“Новае жыццё” яшчэ абараняецца

Раніцай 24 жніўня ў будынак мінскай царквы “Новае жыццё Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь спрабавалі трапіць чыноўнікі.

Раніцай 24 жніўня ў будынак мінскай царквы “Новае жыццё Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь спрабавалі трапіць чыноўнікі.

Як паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін, прыкладна ў 10.30 да будынка прыбылі прадстаўнікі падатковай інспекцыі, міліцыі, санітарна-эпідэміялагічнай і ратавальнай службаў Маскоўскага раёна Мінска — усяго чатыры чыноўнікі. Яны заявілі, што прыйшлі ў межах планавай праверкі пунктаў грамадскага харчавання, даведаўшыся на інтэрнэт-сайце абшчыны, што двойчы на тыдзень царква праводзіць дабрачынныя акцыі і корміць бяздомных людзей. Прадстаўнікі дзяржструктур вырашылі праверыць стан пункта харчавання абшчыны.

У будынак царквы іх не дапусцілі. “Мы растлумачылі чыноўнікам, што дабрачынная акцыя праводзіцца на вуліцы і бясплатна, — сказаў юрыст. Пасля гэтага, паводле слоў Луканіна, “чыноўнікі вырашылі не абвастраць сітуацыю і пакінулі тэрыторыю царквы.

Інцыдэнт Луканін назваў “чарговай няўдалай спробай уладаў аказаць націск на царкву і абвінаваціць абшчыну ў незаконнай дзейнасці, а таксама паўплываць на яе імідж.

Нагадаем, што згодна з рашэннем судоў царква “Новае жыццё павінна выплаціць дзяржаве два штрафы на агульную суму 266 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі за забруджанне тэрыторыі абшчыны нафтапрадуктамі. Прыхаджане абшчыны лічаць рашэнні судоў незаконнымі і 8 жніўня прынялі рашэнне не выплачваць штрафы. Пастару Вячаславу Ганчарэнку пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў. Апрача таго, судовыя выканаўцы могуць у любы час арыштаваць банкаўскі рахунак царквы і яе маёмасць. Вернікі заявілі пра гатоўнасць у выпадку неабходнасці абараняць будынак царквы і свайго пастара.

Па інфармацыі БелаПАН

Каментаваць