“Новае жыццё” выселяць

Вернікаў пратэстанцкай царквы “Новае жыццё прыгразілі выселіць з будынка пры дапамозе міліцыі. Пра гэта “Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Прадстаўнікі ЖРЭА Маскоўскага раёна наведалі царкву 19 мая. Яны патрабавалі вызваліць будынак, спасылаючыся на тое, што грошы за яго выплачаны царкве. Аднак пратэстанты адмовіліся пакідаць царкву і патлумачылі, што ўсю суму — 37,5 мільёна рублёў, — яны вярнулі назад на рахунак “Мінгармаёмасці.

Камунальныя чыноўнікі ў адказ прыгразілі прыйсці з судовымі выканаўцамі і міліцыяй. Па словах Сяргея Луканіна, цяпер вернікі ў царкве нясуць пастаянную вахту. “Пра гэта ведаюць таксама і ўлады. У нас там увесь час знаходзяцца людзі, якія нясуць ахову нашага будынка. Але мы больш за ўсё спадзяемся на ахову Божую, — распавёў Луканін.

Нагадаем, Мінгарвыканкам спрабуе выселіць вернікаў “Новага Жыцця з 2005 года.

Каментаваць