“Новы час” даходзіць не да ўсіх палітвязняў

У прыватнасці, канверты з укладзенымі ў іх газетамі вяртаюцца ад Мікалая Статкевіча (раней — Шклоўская калонія №17, цяпер — Магілёўская турма №4), Яўгена Васьковіча (Магілёўская турма №4), Арцёма Пракапенкі і Артура Кісялевіча (Шклоўская калонія №17), і а таксама ад Алеся Бяляцкага (Бабруйская калонія).

Па словах шэф-рэдактара выдання Аляксея Караля, канверты вяртаюцца звычайна з пазнакамі “не положено альбо “разрешено только по подписке, са спасылкай на арт. 89 Крымінальна-выканаўчага кодэксу (КВК) РБ. 

У ім гаворыцца, што “асуджаным на пазбаўленне волі дазваляецца… набываць праз гандлёвую сетку літаратуру, а таксама без абмежавання падпісвацца на газеты і часопісы за кошт уласных сродкаў…

“У КВК няма нормаў, якія б абмяжоўвалі вязняў у праве атрымліваць прэсу, на якую іх падпісаў хтосьці іншы. У арт. 89 проста гаворыцца пра іх права набываць альбо падпісвацца на СМІ самастойна. Трэба ўлічваць, што падпіска можа ажыццяўляцца не толькі паз дзяржаўныя сеткі “Белпошты ці “Саюздруку, але можа быць і рэдакцыйнай. Так што вяртанне газеты з пэўных установаў гаворыць, на мой погляд,  пра адвольную трактоўку заканадаўства іх адміністрацыяй, — лічыць намеснік старшыні ГА “БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец.

Па словах Аляксей Караля, рэдакцыя аформіла падпіску на “Новы час для ўсіх палітвязняў, а вяртаюцца газеты толькі з некаторых установаў.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментаваць