Новыя абвінавачанні

Спіс абвінавачаных і падазраваных па “справе 19 снежня пачаў зноў папаўняцца новымі прозвішчамі. За апошні тыдзень стала вядома пра трох новых фігурантаў.

У Мінску ў якасці падазраванага 22 сакавіка затрыманы студэнт Аляксей Шарстоў. Ён змешчаны ў СІЗА на вул. Валадарскага. А 14 сакавіка затрымалі на працы Дзмітрыя Дароніна, якія працуе слесарам на МАЗе. Ён таксама значыцца ў статусе падазраванага.



Спіс абвінавачаных і падазраваных па “справе 19 снежня пачаў зноў папаўняцца новымі прозвішчамі. За апошні тыдзень стала вядома пра трох новых фігурантаў.

У Мінску ў якасці падазраванага 22 сакавіка затрыманы студэнт Аляксей Шарстоў. Ён змешчаны ў СІЗА на вул. Валадарскага. А 14 сакавіка затрымалі на працы Дзмітрыя Дароніна, якія працуе слесарам на МАЗе. Ён таксама значыцца ў статусе падазраванага.

Пра яшчэ аднаго арыштаванага, які з 9 лютага знаходзіцца ў СІЗА КДБ, праваабаронцы даведаліся нядаўна. Гэта праграміст Андрэй Пратасеня, якому выстаўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў “масавых беспарадках. Праваабарончы цэнтр “Вясна просіць усіх паведамляць пра фігурантаў гэтай справы, калі пра іх яшчэ невядома. Праваабаронцы забяспечаць іх неабходнай юрыдычнай дапамогай і абаронай. Звяртацца можна на электронны адрас infocenter8@gmail.com ці па тэл. (17) 331 08 44, (29) 687 51 29.

А эск-кандыдатам у прэзідэнты Міколе Статкевічу і Дзмітрыю Уссу выстаўлены абвінавачанні ў “арганізацыі масавых беспарадкаў.

Міколе Статкевічу абвінавачанне было перапрад’яўлена 18 сакавіка. Упершыню за тры месяцы да яго дапусцілі адвакатку Таццяну Станкевіч. Першы раз ён з ёй бачыўся 29 снежня, калі яму выставілі абвінавачанне ва “ўдзеле ў масавых беспарадках. Даваць паказанні Статкевіч адмовіўся.

Дзмітрый Усс быў дагэтуль падазраваным. 15 сакавіка яго тэрмінова выклікалі ў КДБ, узялі падпіску пра нявыезд і забралі пашпарт. Абвінавачанне выставілі ў адзін дзень са Статкевічам.

Дзмітрыя Усса выклікалі на допыты каля дзясятка разоў. І схілялі, паводле яго словаў, даць паказанні, што Статкевіч арганізоўваў масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня. Узамен следчыя абяцалі перавесці яго ў статус сведкі. Дмітрый Усс адмовіўся сведчыць супраць Статкевіча, і яго самога зрабілі “арганізатарам беспарадкаў.

У якасці “доказаў фігуруе, напрыклад, раздрукоўка праслухоўкі тэлефоннай размовы Усса з 14-гадовым сынам. Хлопец 19 снежня пайшоў у прадуктовую краму і распавёў па тэлефоне бацьку, колькі ён налічыў у дварах аўтобусаў з міліцыянтамі. У тэлефоннай размове са Статкевічам Усс узгадаў пра гэта. “І вось гэтую размову следства КДБ расцаніла як планаванне падрыхтоўкі незаконных дзеянняў, — паведаміў экс-кандыдат.

Таксама следства абвінаваціла яго ва “ўпушчаным прыбытку рэстарана “Макдональдс на суму 8,4 млн. беларускіх рублёў. А гэта, як ужо падлічылі аматары, 2 тысячы 700 гамбургераў. “Ніякіх зыскаў кампанія “Макдональдс грамадзяніну Уссу не выстаўляла, — заявіў з гэтай нагоды яе прадстаўнік Артур Юран, мэнэджэр па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю.

Дзмітрый Усс сказаў, што не шкадуе аб тым, што пайшоў на выбары. Бо ўсё больш людзей разумеюць, што выбары былі сфальсіфікаваныя.

МУС таксама паведаміла, што выстаўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках яшчэ некалькім фігурантам справы. Гэта Аляксандр Квяткевіч, Дзмітрый Буланаў, Арцём Грыбкоў і Андрэй Пазняк. А былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага абвінавачваюць не толькі і ва ўдзеле, і ў арганізацыі беспарадкаў (ч.1 і ч.2 арт. 293 КК). Дадаткова яму былі выстаўлены абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382).

 

Каментаваць