Новыя патрабаванні да інтэрнэт-гандлю

З заўтрашняга дня кожная інтэрнэт-крама абавязана будзе падаць пакупніку магчымасць дыстанцыйнай аплаты за тавар, а таксама выканаць шэраг дадатковых патрабаванняў ураду. У мэтах абароны правоў спажыўцоў з 10 ліпеня ўсе, хто гандлюе таварамі па ўзорах, абавязаны будуць падаць пакупніку магчымасць хоць бы адзін спосаб дыстанцыйнай аплаты за тавар.

З заўтрашняга дня кожная інтэрнэт-крама абавязана будзе падаць пакупніку магчымасць дыстанцыйнай аплаты за тавар, а таксама выканаць шэраг дадатковых патрабаванняў ураду. У мэтах абароны правоў спажыўцоў з 10 ліпеня ўсе, хто гандлюе таварамі па ўзорах, абавязаны будуць падаць пакупніку магчымасць хоць бы адзін спосаб дыстанцыйнай аплаты за тавар.


На выбар ўрад прапанаваў інтэрнэт-крамам выкарыстоўваць АІС «Разлік», мабільны і інтэрнэт-банкінг, электронныя грошы, банкаўскія пластыкавыя карткі, касы банкаў і аб'ектаў паштовай сувязі, накладзены плацеж, а таксама іншыя плацяжы, якія палічыць патрэбным ўвесці уладальнік інтэрнэт-крамы.

 
Таксама з 10 ліпеня інтэрнэт-крамы павінны будуць размясціць на сваіх сайтах ўсю інфармацыю аб прадаўцу, якая прадугледжана Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў». Прычым, інфармацыя павінна размяшчацца на галоўнай старонцы і змяшчаць дадзеныя аб даце рэгістрацыі інтэрнэт-крамы ў Гандлёвым рэестры.
 

Для спажыўца і Мінгандлю вельмі важным будзе і размяшчэнне на сайце інтэрнэт-крамы узораў дакументаў, якія пацвярджаюць факт набыцця тавару і парадак іх афармлення. Спажыўцу гэта дасць гарантыі таго, што з таварам ён атрымаў менавіта той дакумент, які рэальна пацвердзіць факт набыцця тавару. Мінганадль атрымае магчымасць хоць часткова, але кантраляваць аб'ёмы продажаў інтэрнэт-крам.
 

Акрамя таго, з 10 ліпеня ўсе прадаўцы абавязаны будуць на працягу двух гадоў з дня продажу тавару захоўваць інфармацыю аб тым, што каму і калі прадалі.
 

Тым, хто яшчэ не прайшоў рэгістрацыю інтэрнэт-крамы ў Гандлёвым рэестры, неабходна тэрмінова яе прайсці. Акрамя таго, усе інтэрнэт-крамы павінны скласці форму электроннага часопіса для апрацоўкі і захоўвання інфармацыі па разліковым аперацыях.
 

Такім чынам, з 10 ліпеня дзейнасць у інтэрнэт-крамах павінна адпавядаць Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» і «Аб рэкламе». У выпадку іх парушэння суб'ект гандлю можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Даведка. Паводле дадзеных Міністэрства гандлю,  у Гандлёвым рэестры Беларусі зарэгістравана 4002 інтэрнэт-крамы. Пры гэтым вынікі праведзенага маніторынгу сведчаць аб масавасці парушэнняў заканадаўства аб рэкламе і абароне правоў спажыўцоў з боку інтэрнэт-крам. Так, у 80 адсотках правераных інтэрнэт-крам выяўлены парушэнні аднаго з двух законаў.


Паводле сайта “Твой стыль

Каментаваць