Новыя праекты

Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае актыўную адукацыйную працу са сваімі маладымі і ініцыятыўнымі сябрамі. 19–20 чэрвеня пачаўся новы цыкл трэнінгаў у рамках праграмы «Маладыя лідэры БАЖ».

Першыя заняткі, агульная тэма якіх «Уводзіны ў лідэрства і аргразвіццё», прайшлі ў Мінску. Група маладых людзей з розных месцаў Беларусі сабралася, каб «атрымаць веды і ўменні, неабходныя для актыўнага ўдзелу ў дзейнасці БАЖ і яе філіяў» — менавіта так пазначылі праграму максімум арганізатары мерапрыемства.

Правялі трэнінгі такія дасведчаныя людзі, як Лана і Вітаўт Руднікі, стваральнікі і кіраўнікі гродзенскай арганізацыі «Трэці сектар» і вядомай на ўсю Беларусь «Школы маладога журналіста». Курыравалі сустрэчу і прымалі ў ёй актыўны ўдзел журналіст і сябра рады БАЖ Андрусь Клікуноў і намеснік старшыні БАЖ Аліна Суравец.

Праграма разлічана на паўгода і арыентавана на тое, каб кожны яе ўдзельнік змог стварыць і рэалізаваць свой праект. За час праграмы лідэрства, а яна існуе ўжо больш за тры гады, былі ўвасоблены ў жыццё шматлікія задумкі маладых актывістаў БАЖ. Напрыклад, «Бажынкі» і «Калядаванні з БАЖам», журналісцкая кампанія «За экалагічны дабрабыт» і некаторыя іншыя акцыі і кампаніі з’явіліся менавіта ў рамках праграмы «Маладыя лідэры БАЖ».

Усе наступныя сустрэчы, а іх будзе яшчэ чатыры, дапамогуць удзельнікам навучыцца працаваць з ідэямі ад узнікнення і фармулёўкі да іх поўнай рэалізацыі, эфектыўна працаваць у калектыве і з калектывам, наладзіць сувязь з грамадскасцю.

Лола Бурыева
 
Каментаваць