Новыя выбары — без Лукашэнкі

Запатрабаваць правядзення новых выбараў без Лукашэнкі заклікаў кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

На плошчы Свабоды ў Мінску адбылася 16 снежня сустрэча з кандыдатамі Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым. Яна прайшла ў фармаце мітынгу, у якім узялі ўдзел каля тысячы чалавек. Наступную сустрэчу апазіцыйныя лідэры прызначылі на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня а 20-й гадзіне.



Запатрабаваць правядзення новых выбараў без Лукашэнкі заклікаў кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

На плошчы Свабоды ў Мінску адбылася 16 снежня сустрэча з кандыдатамі Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым. Яна прайшла ў фармаце мітынгу, у якім узялі ўдзел каля тысячы чалавек. Наступную сустрэчу апазіцыйныя лідэры прызначылі на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня а 20-й гадзіне.

“Усё ідзе па-старому сцэнару, — адзначыў Андрэй Саннікаў. — Прымус да датэрміновага галасавання, шантаж, пагрозы. Усё рыхтуецца да таго, што ў нас зноў скрадуць галасы. Але мы не дазволім гэтага зрабіць. Народу патрэбны выбар, а не фальсіфікацыі. Народу патрэбны ўрад, які ён выбірае, а не які яму навязваюць.

Уладзімір Някляеў заклікаў людзей прыйсці на плошчу, каб не толькі “сказаць “не фальшывым выбарам. Але і вылучыць патрабаванне: “Новыя выбары — без Лукашэнкі. Кіраўнік яго штаба Андрэй Дзмітрыеў заклікаў мінчан запрасіць на акцыю знаёмых з іншых гарадоў. “У маёй кватэры будуць жыць мае сябры з Магілёва і Брэста, — паведаміў Андрэй Дзмітрыеў.

Выйсці на плошчу заклікалі журналістка Ірына Халіп, каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары Сяргей Калякін, лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў, моладзевы актывіст Яўген Афнагель, музыкі Ігар Варашкевіч і Зміцер Вайцюшкевіч.

“Я думаю, што дастаткова будзе народа для таго, каб сказаць “не дыктатуры, — адзначыў у размове з журналістамі Уладзімір Някляеў. Андрэй Саннікаў у сваю чаргу зазначыў: “У нас абсалютна ўсе мірныя акцыі. Калі адмарозкі з каманды Лукашэнкі будуць штосьці рабіць, я думаю, мы і з імі справімся.

Рэжысёр Валеры Мазынскі сказаў, што для яго плошча — гэта як надзея, якая памірае апошняй. У 2006 годзе яго арыштавалі і пасадзілі на Акрэсціна, калі ён нёс на плошчу ежу для ўдзельнікаў акцыі. І хаця ў яго аптымізму няма вялікага, ён ўсё роўна туды пойдзе. “Таму што другога няма. Таму што больш няма чым жыць. Гэта надзея, якой жывеш. Розум гаворыць адно, а сэрца другое, — сказаў рэжысёр.

Ён лічыць, што змены магчымы толькі тады, калі людзі выйдуць з кухні. “На кухні нас не баяцца. На кухні нас не паважаюць. На кухні нас не ўлічваюць. Нас улічваць будуць толькі на вуліцы, — заявіў Валеры Мазынскі.

-----------------------------------------------------------------

Фота Лідзіі Бандарэнка

Каментаваць