Новым прэм'ерам Украіны абраны Арсень Яцанюк

У чацьвер Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за новы склад Кабінета міністраў: 371 дэпутат прагаласаваў "за", 2 дэпутаты выказаліся "супраць".



Новы прэм'ер-міністр Украіны, старшыня парламенцкай фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк мусіць скласці дэпутацкія паўнамоцтвы.

Акрамя пасады прэм'ера, Рада зацьвердзіла шэраг іншых пасадаў у Кабміне. Такім чынам, новы Кабінет міністраў складаюць:

Першы віцэ -прэм'ер ( адказны за сілавы блок ) - Віталь Ярэма

Віцэ -прэм'ер міністр - Аляксандр Сыч

Віцэ -прэм'ер , міністр рэгіянальнага развіцця - Уладзімір Гройсман

Міністр Кабінета міністраў - Астап Семерак

Міністр аховы здароўя - Алег Мусій

Міністр унутраных спраў - Арсен Авакаў

Міністр культуры - Яўген Нішчук

Міністр фінансаў - Аляксандр Шлапак

Міністр сацыяльнай палітыкі - Людміла Дзянісава

Міністр юстыцыі - Павел Пятрэнка

Міністр эканамічнага развіцця - Павел Шарамета

Міністр аграрнай палітыкі - Ігар Швайка

Міністр экалогіі - Андрэй Мохнік

Міністр моладзі і спорту - Дзмітрый Булатаў (лідар "Аўтамайдану")

Міністр энергетыкі - Юрый Продан

Міністр адукацыі і навукі - Сяргей Квіты

В.а. міністра абароны - Ігар Ценюх

В.а. міністра замежных спраў - Андрэй Дзешчыца

Паводле украінскіх СМІ

Каментаваць