Інвестыцыі прыцягнуць цэнтралізавана

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні «Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі».

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні «Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі».

Установа ствараецца на базе наяўнага РУП «Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва», якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства эканомікі. Агенцтва будзе займацца прыцягненнем інвестыцый у Беларусь, у тым ліку падчас прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Як перадае БелаПАН, структура будзе падпарадкавана ўраду і падсправаздачная наглядальнай радзе. Апошняя будзе здзяйсняць каардынацыю працы і кантроль за дзейнасцю агенцтва, прадстаўляць інтарэсы дзяржавы.

Раней намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што сёлета Беларусь плануе прыцягнуць 5,6 мільярда долараў замежных інвестыцый. У асноўны капітал плануецца прыцягнуць 2,8 мільярда долараў. Ён зазначыў, што «за папярэднія чатыры гады датэрмінова забяспечана выкананне прагнозу па росту інвестыцый на пяцігодку». «Бягучая сітуацыя некалькі ўскладнілася, паколькі паўплываў фінансава-эканамічны крызіс, знізіліся магчымасці прадпрыемстваў і бюджэтнага фінансавання. Стратэгічна мы бачым выхад з гэтага ў росце замежных інвестыцый», — сказаў Андрэй Тур. Па словах чыноўніка, тэмп росту інвестыцый з замежных крыніц за першы квартал склаў 140 працэнтаў, іх доля ў агульным аб’ёме інвестыцый — 6,7 працэнта.
 

Каментаваць