Піць і паліць цяпер дорага

У Беларусі з 1 верасня па 31 снежня 2011 года істотна падвышаюцца стаўкі акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта ад 30 жніўня 2011 года № 378.

У Беларусі з 1 верасня па 31 снежня 2011 года істотна падвышаюцца стаўкі акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта ад 30 жніўня 2011 года № 378.

Стаўка акцыза на моцныя алкагольныя напоі з 1 верасня складзе 30 тысяч беларускіх рублёў (5,9 долара па курсе Нацбанка краіны) за 1 літр бязводнага спірту ў гатовай прадукцыі і павялічана на гарэлку і вінныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28% — на 35,4%, на лікёрагарэлачныя вырабы з аб’ёмнай доляй спірту ад 7% да 28% — на 79%, на каньяк, брэндзі, кальвадос і каньячныя напоі — на 60,6%, на арыгінальныя алкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28% і больш, што вырабляюцца па нетрадыцыйнай тэхналогіі з прымяненнем народных рэцэптаў у культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках у мэтах аднаўлення паўнаты беларускіх традыцый, — у 2,7 разы.

Стаўка на арыгінальныя вінаградныя віны павялічана на 0,7%, да 28 тысяч беларускіх рублёў за 1 літр бязводнага этылавага спірту ў гатовай прадукцыі, на пладовыя мацаваныя ардынарныя і вінаградныя віна (за выключэннем арыгінальных, натуральных, у тым ліку пенных, шампанскіх, газіраваных і ігрыстых) — у 2,7 разы, да 16 тысяч беларускіх рублёў.

У дачыненні да напояў слабаалкагольных з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 1,2% да 7% з 1 верасня 2011 года будуць прымяняцца акцызы ў памеры 55 тысяч беларускіх рублёў, слабаалкагольных натуральных напояў — 18,2 тысячы беларускіх рублёў. Да гэтага дзейнічала стаўка акцызу на ўсе слабаалкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй да 7% у памеры 35 тысяч беларускіх рублёў.

З 1 верасня стаўка акцызу на піва з утрыманнем спірту 0,5% — 7% павялічана ў 2,9 разы ў параўнанні са старой стаўкай да 1 тысячы беларускіх рублёў за 1 літр гатовай прадукцыі, з утрыманнем спірту больш за 7% — у 3 разы, да 2 тысяч беларускіх рублёў.

Падакцызная тытунёвая прадукцыя ў верасні-снежні 2011 года будзе абкладацца наступнымі стаўкамі: тытунь для люлек (за 1 кг) — 85 тысяч беларускіх рублёў; курыльны тытунь (за 1 кг) — 85 тысяч беларускіх рублёў, цыгары (за 1 шт) — 3,6 тысяч беларускіх рублёў, цыгарылы (за 1 тыс. шт) 30,5 тысяч беларускіх рублёў.

На цыгарэты з фільтрам (за 1 тысячу штук) пры кошце да 150 тысяч беларускіх рублёў будзе дзейнічаць стаўка акцызу ў памеры 15,31 тысячы беларускіх рублёў, па кошце ад 150 да 300 тысяч беларускіх рублёў — 40 тысяч беларускіх рублёў, пры кошце ад 300 тысяч беларускіх рублёў, а таксама на цыгарэты з фільтрам, рознічны кошт на якія не ўстаноўлены, — 60 тысяч беларускіх рублёў.

Каментаваць