Пікеты не дазволілі

Апошняя — дзявятая — забарона на правядзенне пікета ў падтрымку Мікіты Ліхавіда прыйшла напярэдадні яго вызвалення.

Забарону падпісаў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі.

Рух “За свабоду падрыхтаваў заявы на правядзенне пікетаў, у дзевяці райцэнтрах Мінскай вобласці.  І ўсюды атрымаў адмовы.

Таксама прыйшлі адказы, падрыхтаваныя прадстаўніком Руху “За Свабоду ў Барысаве Сяргеем Салашам і ПЦ “Вясна Алегам Мацкевічам, з пракуратураў Слуцкага і Крупскага раёнаў.

Слуцкі пракурор Віталь Жукоўскі не ўгледзеў у забароне на правядзенне пікета, падпісанай старшынёй Слуцкага райвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, парушэння заканадаўства.

А пракурор Крупскага раёна Аляксей Перасунька без лішніх словаў, фактычна здымаючы з сябе абавязак рэагаваць па сутнасці на парушэнні заканадаўства, “перасунуў разгляд скаргі Сяргея Салаша на Часнака ў суд Крупскага раёна.

Паводле Руху “За Свабоду

Каментаваць