Пісьменнікі атрымалі "залатыя апострафы"

Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў  уручыла  прэміі “Залаты апостраф-2011 літаратарам. Цырымонія праходзіла ў камернай атмасферы ў вузкім коле гасцей і журналістаў.

Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў  уручыла  прэміі “Залаты апостраф-2011 літаратарам. Цырымонія праходзіла ў камернай атмасферы ў вузкім коле гасцей і журналістаў.

 Сёлета лаўрэатамі сталі: у намінацыі “Проза — Ігар Бабкоў (раман “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні); у намінацыі “Паэзія — Віктар Жыбуль ( “Мая каляровая рэвалюцыя, вершы); у намінацыі “Дэбют — Алесь Плотка (“Шлю паштоўку арыштанту, вершы). Таксама была ўручаная прэмія часопіса “Дзеяслоў і Алеся Усені “За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры – атрымаў Кастусь Цвірка.
 
-- Калі мы пачыналі, то нават і не думалі, што давядзецца на доўгі час застацца ў выдавецкай літаратурнай прасторы. Былі спадзяванні, што сітуацыя памяняецца і ўсе літаратурныя часопісы стануць незалежнымі, ці наадварот -- дзяржава зверне ўвагу на наш часопіс ды астатнія і будзе падтрымліваць іх, як тое ёсць у многіх краінах, -- зазначыў падчас цырымоніі ўганарвання лаўрэатаў рэдактар часопіса “Дзеяслоў, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч. -- На жаль нашыя надзеі не спраўдзіліся ва ўсім. Калі першыя нашыя ўрачыстасці былі вялікімі – праходзілі ў Доме літаратараў і падчас уручэнняў прэміі прысутнічалі па 300-400 чалавек, то гэтым разам мы вырашылі зрабіць больш сціпла, больш проста. Можа быць гэта і з той прычыны, што некалі прэмія “Дзеяслова была ледзве не адзінай незалежнай літаратурнай прэміяй, а сёлета з’явілася некалькі такіх прэмій, напрыклад прэмія імя Ежы Гедройца. Дзеяслоў магчыма са сваёй літаратурнай прэміяй адыходзіць крыху ўбок і яна становіцца “часопіснай. Дай Бог, каб колькасць прэстыжных прэмій для літаратараў у нас павялічвалася – гэта было б толькі на карысць літаратуры і культуры.
 
 
Пераможца ў намінацыі "Дэбют" - Алесь Плотка
 
Паэт Віктар Жыбуль напаўжартам сказаў, што прэмію атрымаў выпадкова. “Мне вельмі прыемна атрымаць гэтую прэмію за вершы, якія, відаць не выпадкова з’явіліся. Тым не менш гэта нечакана напісала, нечакана я аддаў іх у “Дзеяслоў і нечакана атрымаў прэмію. Хай будзе ў нас натхненне, тады будзе і паэзія, -- пазычыў сабе і калегам па літаратурнаму цэху паэт. На што паэт Леанід Дранько-Майсюк заўважыў, што Віктар разважае як “закаранелы рамантык 19 стагоддзя. 
 
                               Віктар Жыбуль чытае свае вершы
 
Атрымліваючы прэмію “Дзеяслова і Алеся Усені “За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, а таксама галоўны рэдактар і прэзідэнт МГА «Беларускі кнігазбор» Кастусь Цвірка выказаў спадзеў, што атрымаецца выдаць дзвесце тамоў “Залатой серыі выдавецтва  «Беларускі кнігазбор». І ў гэты збор твораў найвыбітнейшых літаратараў Беларусі патрапяць у тым ліку і некаторыя з лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф, як да іх дойдзе чарга.
 
 
Кастусь Цвірка
 
Пераможцаў прэміі вызначалі калегіяльна рэдакцыяй часопіса “Дзеяслоў, а таксама шляхам інтэрнэт-галасавання. Але апошняе слова было традыцыйна за рэдакцыяй.
 
Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопісу «Дзеяслоў», аўтары якога і становяцца намінантамі.

Каментаваць