Па абарону адвакатаў звярнуліся ў ААН

Зварот наконт пазбаўлення ліцэнзій адвакатаў накіравалі праваабаронцы спецдакладчыку ААН. Яны заклікалі “аператыўна адрэагаваць у сувязі з пераследам адвакатаў, якія дапамагаюць абвінавачаным па справе аб “масавых беспарадках.

“Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску беларускія адвакаты пастаўлены ў такое становішча, калі яны не могуць на належным узроўні выконваць свае прафесійныя абавязкі, — зазначылі праваабаронцы.



Зварот наконт пазбаўлення ліцэнзій адвакатаў накіравалі праваабаронцы спецдакладчыку ААН. Яны заклікалі “аператыўна адрэагаваць у сувязі з пераследам адвакатаў, якія дапамагаюць абвінавачаным па справе аб “масавых беспарадках.

“Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску беларускія адвакаты пастаўлены ў такое становішча, калі яны не могуць на належным узроўні выконваць свае прафесійныя абавязкі, — зазначылі праваабаронцы.

Пра гэта заяўлена ў звароце да спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль.

Такая сітуацыя, як падкрэслілі праваабаронцы, узнікла “з прычыны фактаў запалохвання, пераследу і неправамернага ўмяшання з боку выканаўчай улады. Ціск на адвакатаў ставіць пад пагрозу доступ іх кліентаў да эфектыўнай прававой дапамогі і стварае перашкоды ў адпраўленні правасуддзя. Спецдакладчыку паведамілі пра спыненне Міністэрствам юстыцыі дзеяння ліцэнзій на адвакацкую дзейнасць Уладзіміра Толсціка, Тамары Гараевай, Алега Агеева і Таццяны Агеевай.

Нагадаем, што два першых з іх — былыя адвакаты журналісткі Ірыны Халіп. Алег Агееў — былы адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, а Таццяна Агеева — маці адваката. Уладзіміра Толсціка і Тамару Гараеву пазбавілі ліцэнзій за "грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні" — адмову ў юрыдычнай дапамозе Ірыне Халіп. Аднак, як мяркуе яе бацька Уладзімір Халіп, на адвакатаў здзяйсняўся ціск з боку КДБ. А Агеевым спынілі дзеянне ліцэнзій за “грубыя парушэнні парадку афармлення пагадненняў на аказанне юрыдычнай дапамогі. І за “перашкоду ліцэнзуючаму органу ў правядзенні мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем заканадаўства, а менавіта — падачу недакладных звестак.

Як адзначана ў звароце да спецдакладчыка, адвакатаў не запрасілі на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі Мінюста, на якім вырашалася пытанне аб пазбаўленні іх ліцэнзій. Такім чынам, яны не мелі магчымасці выступіць у сваю абарону.

Праваабаронцы заявілі, што лічаць дзеянні Мінюста па адкліканні адвакацкіх ліцэнзій “палітычна матываванымі. І “парушаючымі прынцып незалежнай адвакацкай дзейнасці, замацаваны ў міжнародных дакументах.

Ініцыятары паслання звярнуліся да Габрыэле Кнауль з просьбай “па магчымасці аператыўна адрэагаваць на дадзенае паведамленне і распачаць неабходныя дзеянні ў межах яе мандата.

Зварот падпісалі Алена Танкачова (Фонд развіцця прававых тэхналогій), Вольга Смалянка (Цэнтр прававой трансфармацыі), Раіса Міхайлоўская (Цэнтр па правах чалавека), Таццяна Равяка (Беларускі дом правоў чалавека), Іна Кулей (Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць"), Алесь Бяляцкі (Праваабарончы цэнтр "Вясна"), Алег Гулак (Беларускі Хельсінкскі камітэт), Барыс Звозскаў (праваабаронца, выпускнік вышэйшага міжнароднага курсу па правах чалавека Хельсінскага Фонду па правах чалавека).

Каментаваць