Па Канстытуцыі, але з агаворкамі

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч заявіў падчас прэсавай канферэнцыі, што канстытуцыйныя нормы не павінны быць без абмежаванняў.

Пётр Міклашэвіч, калі гаварыў пра разгон вулічнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, заявіў, што свабода сходаў і мітынгаў мусіць абмяжоўвацца бяспекай грамадзян.

«Канстытуцыя дае права грамадскім аб’яднанням, грамадзянам выказваць сваё меркаванне публічна. Але правядзенне масавых мерапрыемстваў звязана з бяспекай іх удзельнікаў і іншых грамадзян. Таму, як і ў іншых краінах, у нас заканадаўча рэгламентуецца іх правядзенне», — сказаў Міклашэвіч, і тым самым прызнаў, што Беларусь жыве не паводле галоўнага закона дзяржавы — Канстытуцыі, — а паводле падзаконных актаў, інструкцый міністэрстваў і ведамстваў і г. д.

«Літаральна тлумачыць, што ёсць канстытуцыйная норма, і яна павінна выконвацца без абмежаванняў, нельга. Што тычыцца магчымасці абмежаванняў — яны дапушчальныя на заканадаўчым узроўні», — заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда.
 
Каментаваць