Па старых шаблонах

Беларусы адсвяткавалі Вялікдзень — як каталіцкі, так і праваслаўны. Наперадзе яшчэ чатыры выходных. І зараз дарэчы згадваецца старая показка. «Ніколі не бывае так мала веруючых, як падчас посту, і так шмат, як на Вялікдзень». Не выключэннем сталі і гэтыя святы.

Здаецца, Вялікдзень пачаўся 4 красавіка. І гэтым разам турботам пра вышэйшае, а не зямное, шмат часу прысвяціў Аляксандр Лукашэнка. Ён працягваў клапаціцца пра царкву нават 6 красавіка.



Беларусы адсвяткавалі Вялікдзень — як каталіцкі, так і праваслаўны. Наперадзе яшчэ чатыры выходных. І зараз дарэчы згадваецца старая показка. «Ніколі не бывае так мала веруючых, як падчас посту, і так шмат, як на Вялікдзень». Не выключэннем сталі і гэтыя святы.

Здаецца, Вялікдзень пачаўся 4 красавіка. І гэтым разам турботам пра вышэйшае, а не зямное, шмат часу прысвяціў Аляксандр Лукашэнка. Ён працягваў клапаціцца пра царкву нават 6 красавіка.

Дзяржава падтрымлівае і надалей будзе падтрымліваць дыялог рымска-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка на сустрэчы з мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвушам Кандрусевічам. Таксама былі абмеркаваны пытанні далейшага ўзаемадзеяння дзяржавы і рымска-каталіцкай царквы. Цяпер ідзе актыўная праца па падрыхтоўцы праекта пагаднення паміж Беларуссю і Святым Прастолам.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стала добрай традыцыяй абмяркоўваць надзённыя праблемы з кіраўніцтвам адной з асноўных у краіне канфесій — каталіцкай. «Думаю, што гэта добры сігнал нашаму грамадству, — сказаў прэзідэнт. — Але я не хацеў бы, каб гэта сустрэча была проста паказальнай. Мы павінны абмеркаваць канкрэтныя пытанні, якія назбіраліся за мінулы год, і пагаварыць у цэлым пра сітуацыю ў сферы рэлігіі».

«Рады, што такія добрыя адносіны складаюцца паміж каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, для мяне гэта вельмі важна, я буду гэта падтрымліваць», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы пры гэтым асабліва адзначыў, што прысутнасць Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень у праваслаўным саборы, а таксама яго сумеснае з прэзідэнтам віншаванне праваслаўных вернікаў «былі годна ўспрынятыя ў грамадстве».

У сваю чаргу Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў важнасць такога дыялогу з прэзідэнтам. Ён таксама сказаў, што пасля сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Папам Рымскім Бенедыктам XVI «многія пытанні былі знятыя».

Каталікі, урэшце, малайцы. Як паведамляе прэс-сакратар Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, размова ішла не толькі пра лозунгі «добрасуседскіх адносінаў канфесій», але і пра канкрэтныя справы. На сустрэчы таксама абмяркоўвалася пытанне вяртання вернікам былога Мінскага кляштара бернардзінцаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя. Сябры рымска-каталіцкай абшчыны святога Язэпа шэсць гадоў праводзяць штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне вернікам гэтых будынкаў. Акцыя пачалася 19 сакавіка 2005 года, пасля таго, як стала вядома аб планах Мінгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для прыстасавання пад гатэльны комплекс і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння. У 2007 годзе пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне манастыра вернікам было сабрана больш як 30 тысяч подпісаў.

Паводле інфармацыі Амяльчэні, кіраўнік дзяржавы даручыў упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніду Гуляку і выканаўцу абавязкаў старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалаю Ладуцьку разгледзець узнятыя праблемы.

Можа, пасля станоўчага вырашэння гэтых праблемаў Беларусі пашэнціць прадпісаць Канкардат з Ватыканам?

І ўсё ж, нягледзячы на святы, жыццё працягвае ісці сваёй хадою. Праўда, хадою павольнай, сумнай і незаўважнай. Думалася раней, хоць мясцовыя выбары дададуць нейкай цікавасці да сітуацыі ў краіне. Дык не, усё сумна і спакойна.

У сакавіку Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў правёў нацыянальнае апытанне па мясцовых выбарах. У выніку атрымалася, што 76,5 працэнта апытаных увогуле нічога не ведаюць пра кандыдатаў, якія будуць балатавацца па іх акругах, а 36 працэнтаў рэспандэнтаў нават не ведаюць, калі ў краіне адбудуцца выбары ў мясцовыя саветы.

Як адзначае НІСЭПД, адна з прычынаў такога становішча — нізкі рэйтынг саміх мясцовых саветаў. 82,4 працэнта апытаных заявілі, што мясцовыя Саветы практычна не ўплываюць на іх жыццё (у тым ліку 46,2% — «зусім не ўплываюць», а «складана адказаць» на пытанне было толькі 3% апытаных). Амаль дзве траціны рэспандэнтаў не ведаюць дагэтуль, каго яны абралі дэпутатам чатыры гады таму.

Тым часам, Міністэрства юстыцыі цалкам прадказальна ў чарговы раз адмовіла ў рэгістрацыі «Маладому фронту». «Згодна са звесткамі, якія маюцца ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 43 заснавальнікі МГА «Малады Фронт» (больш за палову ад іх агульнай колькасці), у тым ліку амаль усе сябры кіруючага органа дадзенага грамадскага аб’яднання, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, многія з іх неаднаразова, у тым ліку за правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадку, правоў і свабод другіх асобаў (старшыня МГА «Малады Фронт» Дашкевіч Д.В.  — 16 разоў, Шыла І.У. — 17 разоў, Самойлава К.С. — 13 разоў, Карноў Д.Э. — 11 разоў і г.д.). Вышэйазначанае не сведчыць аб намеры заснавальнікаў МГА «Малады Фронт» ажыццяўляць дзейнасць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадскі парадак, правы і законныя інтарэсы другіх грамадзян», — напісана ў адмове.

Што ж, добра хаця б тое, што Мінюст падлічыў, колькі хто разоў «сядзеў». Прынамсі, зараз маладафронтаўцы будуць ведаць сваіх «аўтарытэтаў». Шкада толькі яны не ўзгадалі, што галоўны «пахан» МФ Дзмітрый Дашкевіч «матаў тэрмін» па «крыміналцы», па артыкуле 193-1 за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Ну і павесялілі нас ветэраны, якія пікетавалі «Народную волю». Абурэнне ветэранаў выклікалі публікацыі з «Народнай волі» фрагментаў мемуараў мінчаніна Іллі Копыла «Нябышына. Вайна». Мемуары распавядаюць пра перыяд сталінскіх рэпрэсій у перадваенныя гады і партызанскі рух у Віцебскай вобласці ў гады другой сусветнай вайны.

Паводле слоў шэф-рэдактаркі «Народнай волі» Святланы Калінкінай, акцыя стала для яе нечаканай. «Пікеты ў непасрэднай блізасці ад Адміністрацыі прэзідэнта ніколі і нікому не дазвалялі — гэта сапраўды надзвычайная падзея», — заўважыла яна. Паводле яе слоў, у грамадстве захаваўся савецкі стэрэатып успрымання вайны: «ёсць правільныя ўспаміны і няправільныя». «А «Народная воля» прытрымліваецца пункту гледжання, што ўсе ўспаміны правільныя», — падкрэсліла шэф-рэдактар.

Цікава, чаму такія «ветэраны» не пікетуюць магілу Васіля Быкава? У яго ж таксама была «свая вайна»…
 

Каментаваць