Сёння пачаўся суд над ахоўнікам магілёўскай крамы «777», які абразіў пенсіянера і газету «Новы час»

Суд над ахоўнікам крамы «777» Дзмітрыем Прохаравым, які назваў «Новы час» «фашысцкай газетай», пачаўся 8 студзеня а 10-й раніцы ў Кастрычніцкім раёне Магілёва.



Пра гэта паведаміў магілёўскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ (КХП-БНФ) 75-гадовы Віктар Кірылавіч Чараухін, які ўжо доўгі час з’яўляецца распаўсюднікам «НЧ» і мае на гэта адпаведную даверанасць. У краме «777» ён таксама пакідаў ахоўнікам газету, але 5 снежня 2014 года ён непаразумеўся з новым ахоўнікам, які выпхаў яго з крамы і прыгразіў, што калі яшчэ раз убачыць яго каля крамы з газетамі, то задушыць яго.

— Гэта быў новы ахоўнік. Ён назваў газету «Новы час» фашысцкай, а мяне БНФаўцам. Схапіў мяне, пачаў душыць. У мяне былі дробныя ссадзіны, — кажа Віктар Чараухін.

8 снежня актывіст КХП-БНФ выклікаў участковага, якому распавёў пра інцыдэнт і напісаў адпаведную заяву ў міліцыю. Па выніках апытання ахоўніка крамы інцыдэнт, які меў месца, пацвердзіўся. На ахоўніка склалі пратакол. Ахоўніка крамы «777», якая размешчана па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве, цяпер абвінавачваюць па трох артыкулах, сярод якіх «Хуліганства» і «Абраза».

Пад час першага судовага пасяджэння 8 студзеня 42-гадовы Дзмітрый Прохараў сваю віну ў абразе пенсіянера не прызнаў. Пры гэтым неаднаразова называў «Новы час» фашысцкай, нацысцкай і нацыяналістычнай газетай.

Прохараў таксама адмовіўся адказваць на пытанні Чараухіна, зададзеныя па-беларуску.

Суддзя Таццяна Міхайлава прызначыла наступнае пасяджэнне па справе на 12 студзеня, каб паслухаць сведак з боку адказчыка, якія не з’явіліся 8 студзеня.

Рэдакцыя «НЧ» будзе сачыць за гэтай справай.

Абмеркаванне:

  • дмитрий
  • 2015-01-08 21:22:59
газета новы час в очередной раз делает себе пиар даже из административного дела и все опять не правда и ложь как и вся газета
  • 1
  • 2015-01-10 02:33:18
А совбелка образец правды.
  • дмитрий
  • 2015-01-08 21:28:30
Всего этого не было и никто не душил и не говорил об этом и не оскорблял , а попросили просто дедушку не приносить и не впихивать свою газетенку , газета новы час делает из мухи слона и из всего
шумиху
  • 1
  • 2015-01-10 02:32:16
Поздно оправдываться.

Каментаваць