Пачаліся раскопкі на Вялікай Траецкай

З 26 сакавіка пачаўся другі этап археалагічных даследаванняў па вул. Вялікая Траецкая, 46 у Гродна. Раскопкі маюць характар «выратавальных», бо месца ў старым горадзе вызваляецца пад сучасную будоўлю, і ладзяцца сіламі студэнтаў кафедры археалогіі і этнаграфіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Першы дзень заўжды лічыцца арганізацыйным, таму навуковыя каментары, роўна як і знаходкі, прыйдзецца яшчэ пачакаць.

Студэнты пакуль толькі разбіваюць раскоп і здымаюць верхні пласт. Вядома, аднак, што гэты раён забудоўваўся ад сярэдзіны ХІ стагоддзя і людзі тут бесперапынна пражывалі ажно да сённяшняга дня.

— Пакуль нам трапляецца толькі кераміка, — распавядае студэнт 5-га курсу Максім Шэляг, — індывідуальных знаходак няма. З боку правага профілю выявіліся скляпенні, там і будзе знаходзіцца асноўны раскоп.
 
— Мэта раскопак, — каментуе дацэнт кафедры археалогіі і этнаграфіі ГрДУ Генадзь Семянчук, — прасачыць стратыграфію культурных напластаванняў менавіта ў гэтым раёне, каб уявіць карціну засялення на гістарычным пасадзе Горадні. У 2002 годзе раскопкі праводзіліся літаральна ў 50 метрах адсюль, дзе выявілася некалькі будаўнічых пластоў. Выяўлены там матэрыял, напрыклад, пацвярджаў інфармацыю пісьмовых крыніц — пажар XVII стагоддзя, які адбыўся яшчэ да нападу маскоўскіх і шведскіх войскаў.

                                                          Скляпенні
 
Сёлетнія раскопкі павінны дапамагчы глыбей унікнуць ва ўрбаністычныя працэсы, што адбываліся тут, а таксама лепш ахарактарызаваць штодзённае жыццё тых часоў.

— Усё трэба правесці ў кароткія тэрміны, бо інакш нашу працу будуць рабіць звыклыя працоўныя пад наглядам, напрыклад, двух археолагаў, — рэзюмуе Максім Шэляг.

Паводле “Твой стыль
 
Каментаваць