Пачалася кампанія па збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС

26 красавіка ў Мінску пад час “Чарнобыльскага шляху пачалася маштабная кампанія па збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі “Нам жыць, нам вырашаць! Не —новым Чарнобылям і Фукусімам!.

Арганізатарамі акцыі выступілі аргкамітэт па стварэнню Беларускай партыі свабоды (БПС), прыхільнікі аднаўлення у краіне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, экалагічныя арганізацыі і рухі, а таксама неабыякавыя грамадзяне.



26 красавіка ў Мінску пад час “Чарнобыльскага шляху пачалася маштабная кампанія па збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі “Нам жыць, нам вырашаць! Не —новым Чарнобылям і Фукусімам!.

Арганізатарамі акцыі выступілі аргкамітэт па стварэнню Беларускай партыі свабоды (БПС), прыхільнікі аднаўлення у краіне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, экалагічныя арганізацыі і рухі, а таксама неабыякавыя грамадзяне.

Як паведаміў “НЧ старшыня аргкамітэту БПС Сяржук Высоцкі, акцыя носіць міжнародны характар, таму што адначасова пачаўся збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Літве і Калінінградскай вобласці Расіі. Паводле ягоных слоў, у збору подпісаў ў Мінску меркаваў прыняць удзел дэпутат Сойма Літвы, кіраўнік акцыі з літоўскага боку Казімір Уока, якога разам з двума літоўскімі журналістамі раніцай 26 красавіка беларускія памежнікі знялі з поезда і не пусцілі ў Беларусь. Акрамя таго, яшчэ некалькім карэспандэнтам літоўскіх СМІ беларускія ўлады адмовілі ў візах, сказаў Высоцкі. Паводле ягоных слоў, кампанія будзе доўжыцца прыкладна месяц і праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. “Мы патрабуем ад урадаў Беларусі, Літвы і Расіі народнага волевыяўлення праз рэферэндум і прыпынення будаўніцтва трох АЭС, — адзначыў Высоцкі.

Адзін з лозунгаў шляху

У Чарнобыльскім шляху ўдзельнічалі многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку старшыня дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля, прафесар Генадзь Грушавы і Наталля Адамовіч — дачка пісьменніка, літаратуразнаўца і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча, які апошнія гады свайго жыцця прысвяціў абароне народа Беларусі ад наступстваў Чарнобыля. У акцыі ўдзельнічала і вялікая група беларускіх ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС.

Наталля Адамовіч і Генадзь Грушавы

У каментары “НЧ былі вайсковы ліквідатар Чарнобылю, інвалід другой групы Васіль Сіліверст з горада Калінкавічы Гомельскай вобласці распавёў, што 21 красавіка ў горадзе Нароўля, забруджаных радыяцыяй, планавалася сустрэча ліквідатараў з Гомеля, Калінкавіч, Мазыра, Рэчыцы і Ельска з старшынёй руху “За Свабоду Аляксандрам Мілінкевічам. Паводле слоў Сіліверста, у сувязі з шпіталізацыяй Мілінкевіча сустрэчу прышлося адмяніць. Постчарнобыльская тэма, на жаль, сёння непрыярытэтная для ўладаў і апазіцыі, сказаў Селіверст. Вось чаму, паводле ягоных слоў, ў Калінкавічах толькі ў 300 з 1.000 былых ліквідатараў іхнія хваробы звязваюць з наступствамі Чарнобылю. “Але гэтыя 300 чалавек — усе чыноўнікі. Я сам 20 год не магу дабіцца, каб звязалі з катастрофай маю ішэмічную хваробу сэрца і захворванне вачэй, з якімі я прыехаў з Чарнобыля, — падкрэсліў Сіліверст. Паводле ягоных слоў, беларускія ліквідатары аніяк сацыяльна не абароненыя, бо ў краіне адсутнічае адпаведны закон.

Другі злева Васіль Сіліверст і крайні справа Лявон Грышук

Былы ўдзельнік ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС, мінскі мастак Лявон Грышук дапоўніў, што ліквідатары не атрымліваюць, як раней, бясплатныя лекі і пуцёўкі на аздараўленне. “Нават ліквідавалі спецыяльныя Чарнобыльскія медычныя камісіі, якія раней штогод правяралі нашае здароўе, і санаторый у Аксакаўшчыне пад Мінскам, дзе мы праходзілі рэабілітацыю, — сказаў Грышук.

Прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры

У Чарнобыльскім шляху ўдзельнічалі і прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры. У каментары “НЧ Юлія Мануйкіна з Віцебску распавяла, што, каб дабіцца праўды і справядлівасці, вымушана часова здымаць пакой у сталіцы і працаваць не па спецыяльнасці. Яна мае дзве вышэйшыя адукацыі, прычым ў 2007 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія. 13 год працавала ў Віцебскай мытні. Праз два месяцы пасля заканчэння акадэміі была звольнена з мытных органаў з фармулёўкай “з прычыны недастатковай кваліфікацыі. Атрымліваецца, што вучоба ў акадэміі знізіла кваліфікацыю Мануйкінай. Сапраўднай прычынай звальнення яна лічыць зайздрасць калег сваёй паспяховай службовай кар’еры.

Юлія Мануйкіна

“Вось ужо пяць гадоў дабіваюся ўзнаўлення на працы, аднаўлення сваіх гонару і годнасці. Дзкуючы ўдзелу ў грамадзянскай ініцыятыве ўдалося выйграць адзін суд. Але далей пакуль справа не ідзе, — сказала Мануйкіна.

На яе меркаванне, прававое бязмежжа, якое існуе ў краіне і не менш небяспечнае, чым наступствы Чарнобылю, вядзе да пагібелі беларускай дзяржавы. “Вось чаму я выходжу і буду выхадзіць на грамадзянскія акцыі пратэсту, каб выказаць свой пратэст супраць беззаконня і захаваць нашу краіну Беларусь, — адзначыла Мануйкіна.

Запуск паветраных шароў

Каментаваць