Пададзены заяўкі на пікеты ў Дзень Канстытуцыі

27 і 28 лютага некалькі грамадзян падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка.



Так, жыхаркі Бабруйска, пенсіянеркі Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч звярнуліся ў Бабруйскі гарвыканкам з просьбаю дазволіць ім пікетаванне на адной з дзвюх прапанаваных пляцовак у цэнтры горада.

Пад час пікета мяркуецца выкарыстанне плакатаў наступнага зместу: “У Канстытуцыі  правы і свабоды на паперы, а нам яны патрэбныя ў жыцці!” , “Чыноўнікі  кіруюцца не  Канстытуцыяй, а паняццямі”,  “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак”.

Жыхар Мінску, пенсіянер Васіль Хацькоў звярнуўся ў Мінскі гарвыканкам з просьбай таксама дазволіць пікетаванне на адной з дзвюх прапанаваных пляцовак — у цэнтры гораду і ў Маскоўскім раёне сталіцы.

Хацькоў збіраецца выйсці з плакатамі: “У Канстытуцыi правы i свабоды —на паперы, а мне яны патрэбныя у жыццi!” і “Дом знеслі (2009 год), метро пусцілі (2012 год), а кватэру дать забылі!”.

Трэба адзначыць, што Валянціна Каваленка, Любоў Санкевіч і Васіль Хацькоў планавалі правесці пікетаванне на Дзень правоў чалавека 10 снежня мінулага году, але ўлады ім адмовілі. Пры гэтым жыхаркі Бабруйску аспрэчваюць пазіцыю мясцовых уладаў у судзе.

Абмеркаванне:

  • пенсионерка
  • 2014-03-01 18:55:36
Конституцией Республики Беларусь и Законом страны пикетирование разрешено, а чиновники исполнительной власти города Бобруйска не разрешают. Усматривается, что преступают закон не граждане, а
чиновники. Почему их не привлекают к ответственности в соответствии с законодательством нашей сраны? Все перед законом равны и тот, кто преступает закон должы нести ответственность. Ждём !
  • Гражданин Республики Беларусь
  • 2014-03-02 12:42:22
Если уже выходят пенсионеры, то гаранту Конституции надо задуматься и решать проблемы в стране. Даже младенцу понятно, что пенсионерам власть не нужна и с политикой это не свяжешь. Может хватит
уговаривать чиновников на совещаниях, что бы они работали не по понятиям, а строго в рамках закона. Ведь власть в стране принадлежит народу, но не чиновникам.

Каментаваць